Старонка 70
◀ / 224 ▶
што. СПАСВІЦЬ незак. Скармліваць як пашу. Пасеюць жыто да спасвюць его. СПЕЎЧЫ прым. Пеўчы. У цэркві булі спеўчыя. СПРАКУВЕКУ прым. Спрадвечна. Паром тут спракувеку. СТАУ м. Сажалка на рэчцы. У нас буў стаў на Белай. СТАЎБУРНЫ прым. Са стрэлкамі. Стаўбурна цыбуля була да ў серэдзіні. СТАЎЛЯЦЬ. Ставіць. Не хацеў стаўляць тут хату. СТАЯЦЬ незак. Станавіцца. Дзеўкі стаюць у рад. СТРАДА ж. Пакута. Сколькі страды перанесла! Я на нні дваццаць раз плакала, сільно веліка страда була. СТРАДАНІЧА ж. Пакута. Таку страданічу бачылі! СТРАКАЦЦА незак. Сустракацца. Не стракаюцца на рацэ "Ракета" /катер/ і паром. СТРОІЦЬ незак. Рабіць, рыхтаваць, гатаваць, майстраваць. Я сам чобаты строіў. Строіла абед вам. СТРОМ м. Самы верх пад страхой. Дзве бабі цягнуць цюкі, пад строма кладуць /у складзе/. СТРУЖЫЦЬ незак. Стругаць. Струг стружыць дай жэ тапарышча. СТРЭДНІ прым. Дваюрадны. Стрэдні брат, стрэдня сестра. СУДЫ мн. Два поўныя вядры. СУМУСНО прысл. Наўмысна. СУНАЗКА ж. Кій які ўсаджваецца ў "вушы" кубла. СУНОЖАЦЬ ж. Сенажаць. СУТАНЕЦЬ незак. Змяркацца. СУХО н. Суша, бераг каля ракі. Дрова дак веза.. і на сусі. На сусі сено лежыць, там нема вады. СУЧЫЦЬ незак. Сукаць. СХВАТВАЦЦА незак. Усхоплівацца. Красные п'ятна схватваюцца, як брыдзеш па вадзе; то сыроваткаю мажуць. Агонь схватваецца. СЦЕКЛО н. Шклянкі ад бітай пасуды. СЦЕРЦІ зак. Усцерці. Спічку сацёр -- і ўсё село згарэло! От як. СЦІСНУЦЬ зак. Сціснуць. Сцісло мне /горла/, не магу гаварыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 224 ▶