Гавораць чарнобыльцы (1994). А. А. Крывіцкі

 ◀  / 224  ▶ 
плохо. ПАСКОПВАЦЬ зак. Пакапаць. Паскопваюць картоплю свінні. ПАСТАЎ м. Схрутак /трубка/ даматканага палатна. ПАСХНУЦЬ зах. Пасохнуць, высахнуць. Луцье у верчы круцяць, штоб пасхло. ПАТАЕМНО прысл. Таемна, таямніча. Ён мне патаемно гаворыць. ПАСЦІЦЬ. Пасвіць. Тавар пасціла цэлы дзень. ПАЎДЗЁН м. Поўдзень. ПАЎНЕЦ м. Узровень вады ў рацэ роўна з берегамi. ПАШАЛАПЕЦЬ. Разгубіцца, страціць разуменне. Пашалапелі яны, падурэлі. ПЕВАКА ж. Спявачка. Вольга — перва певака була! ПЕГІ прим. У рудыя плямы. Конь бувае пегі. ПЕЛЯ ж. Палонка. ПЕЛЯНІЦА ж. Печыва з хлебвага цеста. Пеляніцы пяклі раньшэ. ПЕРАГУЛЯЦЬ зах. Ператанцаваць. Етого хлопца ніхто не перагуляе. ПЕРАДЫХАЦЬ зах. Перадыхнуць. Перадышы трошкі. ПЕРАКІСЛІВУ прым. Перакіслы. Перакісліву хлеб. ПЕРАН м. Пярун. Перан разбіў дуба, не палілі яго у печы. ПЕСНЯР м. Спявак. Му тут усе песнярэ такіе. ПЕТРЫК м. Божая кароўка. Петрык, петрык, лецi на небо, прынесі нам хлеба, ні чорнаго, ні гарэлаго, прынесі булачку белаго. ПЕЦІРОЖНЫ прым. Пяцікутны. Пецірожну звезду рабілі на коледы. ПЕЦЬ незак. Кукарэкаць. Дзюбу ці хваста адсекаюць, недобро, як кура пее. ПЕШКІ прысл. Пяшком. ПЕЯЦЬ зах. Спяваць. Якіе ены песні пеялі. П’ЁЦЕЛЬКА ж. Пятліца. ПЛАВУШКА ж. Расліна з доўгімі вузкімі лісточкамі-косамі, якія ўвесну пакрываюць вадзяную паверхню на мелкіх мясцінах. Коні ядзяць плавушку. ПЛАСТУНЦЫ мн. Мужчынскія асобіны канапель. Первую каноплю бяруць — пластунцы. ПЛЮШНІК м. Расліна з вузкім лісцем, расце па нізінах на лузе /ядомая/. Цеты плюшнік і карова есціме.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 224  ▶