ОНЁ Вунь. Онё мак. Як у каго е, вурываюць.
ОТАК О часц. Вось так. Там отак о прохладней, а тут сілно жарко.
ПААБРЫВАЦЬ незак. Пакусаць, парваць. Вас сабакі не паабрывалі?
ПААДПРАЎЛЯЦЬ незак. Адправіць. Пагадавала і на войну паадпраўляла дзецей.
ПААЦУРВАЦЦА зак. Адцурацца. Паацурваліся ўчасткаў, ніхто не пашоў.
ПАБАГАЧЭЦЬ зак. Пабагацець. Гасударство пабагачэе.
ПАБЕЛ м. Паліва. Пабел у чугуне, пабеляны чыгун.
ПАБЕЛЯНЫ дзеепрым. Паліваны. Побельные чугуны важкіе.
ПАБРАЦЦА зак. Пажаніцца, стаць мужам і жонкай. Усе нашы пабраліся, маладые асталіся.
ПАВАРАК м. Кавальскія вырабы. Кузнецы куюць паваркі усякіе.
ПАВАРОТ м. Выхадка, ухватка. Такі паварот у чалавека, такая хада!
ПАВЕСМАЧКА ж. Жменька льновалакна /пасля ачысткі/.
ПАВІНАВАЦІЦЬ зак. Абвінаваціць. Цебе павінавацяць, што не явішся воўрэм'е.
ПАВУЛЯТАЦЬ зак. Павылятваць. А ён ему як даў, дак зубу павуляталі.
ПАГАНАВАТО прысл. Дрэннавата. Паганавато іці.
ПАГАНЫ прым. Дрэнны, кепскі. Паганые зіму, лехкіе.
ПАГІНУЦЬ зак. Загінуць. Нашых пагінуло много.
ПАДАСОХНУЦЬ зак. Падсохнуць.
ПАДБІШЧЭ н. Паша. За тры кілометры падбішчэ.
ПАДВЕЗЦІ. Падвеці. Падаўёз мене к самому парому.
ПАДВОДЗІЦЬ незак. Падпяваць. Яна ўмее падводзіць.
ПАДКАЛІВАЦЬ незак. Угнойваць. Падкаліваём ту земельку, а ены усераўно прапасці хочуць /картоплі/.
ПАДМАТРАСНІК м. Матрац. Падматраснікоў не було.
ПАДНЯЦЬ зак. Паднять гора. Зазнаць гора. Падняў гора: дванаццаць гадоў у Варкуце, у армею потом забралі, на Ленінградскі хронт.
ПАДОДНІ прым. Сподні. Рубашкі падодніе шылі.
ПАДПОДАЧКА ж. Перапёлка. Падподачка була, крычала: падпа-
78 👁