жывуць.
ЗЛАВАЦЬ зак. Злавіць. Яго немцы злавалі ў канаплях.
ЗЛЕГЦІСЯ зак. Звязацца з кім-небудзь. Ена зноў з ім злягласа, і не захацела з сынам жыць.
ЗЛОЖНО прысл. Складна. Зложно так сказаў: рыбачыў, рыбачыў і ні аднае рыбкі не бачыў.
ЗЛЮБІЦЬ зак. Спадабаць. Памагло, як духі злюбілі /як загазорвалі бабкі/.
ЗМЕРКОМ прысл. Прыцемкамі. Пад вечар змерком пашла шукаць его.
ЗНАКАМІТЫ прым. Вядомы, знаёмы. Баба знакаміта.
ЗНАСІЦЬ незак. Вытрымліваць. Аш нервы не зносяць, што нітку ў голку не магу ўцягнуць.
ЗНАЦЬ незак. Відаць. Пабеліласа скацерка, дак шашачкі не знаць.
ЗНЕВАРЦЕЦЬ зак. Зрабіцца слабой, няздатнай і зрабіць нявартым ні да чаго.
ЗПРАКУВЕКУ прысл. Здаўна, спрадвеку. Зпракувеку адзёнак дзераўяны буў.
ЗРАБІЦЬ зак. Нарыхтаваць /сена/. Мо зрабіла сено ты?
ЗРАБЛЯЦЬ незак. Нарыхтоўваць /сена/. За дзве, за тры недзелі сенакос зраблялі.
ЗЫРКО прысл. Вельмі горача. Зырко ў печы, як натопіш.
ЗЫХОДЗІЦЬ зак. Браць пачатак. Старык /возера/ із ракі зыходзіць.
КАВЕРТ м. Невялікая азярынка на лузе. Каверт малы, з вадою.
КАГАЛЬСТВО н. Блізкія і далёкія родзічы, якія маюць адно агульнае прозвішча. Наша кагальство: Баброву, Сцюдзёнаву, Мацвееву — усе Рабчэнкі.
КАДУШКА ж. Бочка з аднаго кавалка дрэва.
КАЗЛЯКІ мн. Розныя ядомыя грыбы.
КАЙСТРА ж. Кастрыца. Кайстра асыпаецца. Коб не було кайстры.
КАЛАНТЫР м. Шум, крык, лямант, буянства. Свар пудняла і калантыр, коб не жаніўса.
КАЛУНЧЫК м. Кіёчак з цвіком на канцы /ужываецца для папіхання пры коўзанні на лёдзе/.
76 👁