Старонка 93
◀ / 297 ▶
КАШАНКА ж. Крывяная кілбаса. Кашанку вдома робымо і добра выходыць. Сварынь Драг. Крупу варым грэцку ці ячну, мешаем з крывёй, добаўляем жыру, у тоўстые кішкі наліваем, гэ кашанку робім. Рубель Стол. КАШАН м., КАШАНЫ мн. Галёш. Одзень кашаны, бо дошч. Любань Лун. КАШКА ж. Пралеска. Кашка голубіе в траві. Макраны Малар. КАШМІРОЎКА, КАШМЫРЫВКА ж. Шарсцяная хустка ў кветкі. Зарэ ў кашміроўках мало хто і ходзіт, ужэ і нэ кажут кашміроўка, а больш хустка, а некоторы, коб молодым догодзіці — то й платок. Шылін Бяроз. А зав'язала на голову кашмырывку? Бабічы Кам. КАШЭХА м. і ж. пагард. Неахайны чалавек. Кашэха ты, як тобе не стыдно так пэцкаціса. Любань Лун. КВАПНЫЙ прым. Прывабны. Квапна тэлушка ў Мані, але дорого хочэ. Пясчанка Бяроз. КВАРТА ж. Кубак. Коло выдра стоела кварта. Павіцце Кобр. Выпі кварту молока, то будэш душча. Шылін Бяроз. КВАС м. 1. Бурачны квас. Квас — гэто юшка у квашаных бураках, п'ють іі бы воду. Адрыжын Іван. 2. Хлебны квас. Запарваюць отрубы жытніе, добаўляюць корку хлеба — это квас і п'юць і вараць. Рубель Стол. 3. Вараная кіслая страва. Наварыла жонка цепер квасу. Альшаны Стол. КВАСКА ж. Вялікая бочка. Васыль купыв кваску на гуркы. Замшаны Малар. У куце стаіць кваска. Дзяніскавічы Ганц. КВАСЛІНЫ мн. Закваска. Оўсяны кісель рошчыняем, на сіто процэдзім, вон состоіцца, зліваюць воду, та вода квасліны, а остаецца цэж, с цэжу вараць кісель. Альманы Стол. КВАСОК, КВАСЭЦ м. Шчаўе. У мэнэ ужэ вэлікі квасок у городзі. Рубель Стол. Вырос квасэц і вэльмы кіслый. Моталь Іван. КВАСОЛЯ ж. Фасоля. Смачный суп с квасолію. Рыкавічы Жабін. КВАЧ м. Пэндзаль. Цётка Хведора пошла до суседкі за квачом хату беліць. Азярніца Лун. Дывыса і мні здавалоса, бутто він квачом ны дотыкавса до стыны. Вулька Дастоеўская Іван. У нас квача, чэм хату калят, робат з довгого сына. Мікалаева Кам. Добрый квач і беліт добрэ, пасоў нэ покідае. Шылін Бяроз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 297 ▶