КАРТОПЛІСКО, КАРТОПЛЫСКО н. Бульбянішча. На картопліску добрэ родыт пшанэця. Мікалаева Кам. Пэрэгоралы всё картоплыско. Гершоны Брэсц. КАРТОЧКА, КАРТУЧКА ж. Фатаграфія. У тэбэ хароша карточка. Ботава Пін. Мні Ваня ны однэі карточкі ны прыслав. Радзеж Малар. За сціклом в рамцы на стыны вісылі картучкі. Мікалаева Кам. КАРТУН м. Фартух. Баба пушыла Мані новый картун. Мартынюкі Кам. КАРЧЫК м. Верхняя частка стану, да якой прышываюць сабраны ў зборку матэрыял. Карчык пурвався, і я вставыла другій. Бабічы Кам. КАРЫ мн. 1. Сані для перавозкі бярвення. Запрагай кары і едзь у лес на вывазку. Роўбіцк Пруж. 2. Вялікі воз. Кары, як і тачка, коб грузы пэрэвозіці, оношо воз. Шылін Бяроз. КАСНІК, КОСНЫК, КУСНЫК, КУСНЭК м. Істужка. Трэба купіці тры метры чырвонага касніка. Малахоўцы Бар. На сподныцы нашыто багато коснікоў. М. Арлы Стол. Заплытыся чырвонымі косныкамі. Карсынь Іван. Маты повязала своій дочці косныка. Боркі Пін. Таня зав'язала в косы чырвоны кусныкі. Дубіца Брэсц. Колыся запліталы у косы кусныкі. Какорыца Драг. КАСНІКІ мн. Шнуркі да чаравікаў, ботаў. Глядзі, у цебэ развязаліса каснікі на чаравіках. Андрыянаўка Пруж. КАСОВАЦІ, КАСУВАТЫ незак. 1. Забіваць, знішчаць. Госэнню ўпэродж качкі касуют, а потом гусэй, іх мэнч корміці трэба. Шылін Бяроз. Охотнікі всіх вувків в лісы касувалі. Мікалаева Кам. 2. Псаваць, марнаваць. Мусіт, нарочно выпусціла свое курэнята, коб мое граткі касовалі. Пясчанка Бяроз. КАСТОПКЫ мн. Стары, зношаны абутак. І не стыдно ў кастопках ходзіць? Велута Лун. КАСТРЫЦА ж. Ігліца. У лесе много кастрыцы. Ласасіна Пруж. КАТАНКА ж. Куртка. Наложі катанку, а то на дворі холодно. Плотніца Стол. Маша пошыла Колі катанку. Бярозавічы Пін. КАТАНКЫ мн. Валёнкі. У магазін прывэзлы катанкы, нэ трэба просіты, коб Лях выбыв. Ляхаўцы Малар. Пытро купыв субі катанкы. Кустын Брэсц. КАТАРЭЗНІК, КАТОРЭЗНІК м. груб. Хуліган. У суседа пачці ўсе хлопцы катарэзнікі. Слабажаны Бар. Нэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁