КАВАРОТКА ж. Прылада для сукання напрадзеных нітак. Змаж каваротку, а то засну пад гэты скрып. Гошчава Івац. КАВГНУТЫ, КАЎКНУЦІ зак. 1. Праглынуць вялікі кусок. Кавгнув всэ за рас. Сварынь Драг. 2. перан. Знікнуць, раптоўна прапасці. Куды дзеліс вілкі, шо нэ могу найці ў хлеве, каўкнулі недэ сэрэд белого дня. Шылін Бяроз. КАВДУН, КОЎДУН м. 1. Жывот (у жывёлы). В твэі коровы повный кавдун. Гершоны Брэсц. 2. Страўнік. Іды на рычку і помый кавдун. Мікалаева Кам. Коўдун вэлікій, добрый сальцісон будэ. Шылін Бяроз. КАВДУЧОК м. Посуд, выдаўблены з тоўстага кавалка дрэва. В кавдучок ссыпають у нас муку. Арэхава Малар. КАВЁНЯ, КОВЁНЯ ж. 1. Чапяла. Учора прыйшоў бацько п'яны, а маці за кавеню ды за ім. Ох, дзе і п'янка дзелася. Люсіна Ганц. Дзядзько зрабіў гаспадыні новую кавяню, каб справно вымала чыгуны. Баравікі Лун. Памянш. кавёнька. Узяла кавеньку і выняла чыгуна. Мікашэвічы Лун. 2. Качарга. Ковенею выгрэбаюць попел. Цераблічы Стол. КАВІЛА ж. Мыліца. Посьлі ранення Міця с кавілой хадзіў. Слабажаны Бар. КАВКАТЫ, КАЎКАЦІ незак. Глытаць, піць вялікімі порцыямі. Він кавкав воду колё колодяза. Гнеўчыцы Іван. Хопіт каўкаці воду холодну, то ж ты нэдаўно ўжэ валялас з горлом. Пясчанка Бяроз. КАВЭНЬЧЫЦЬ, КАВЭНЧЫЦІ незак. 1. Мучыць, душыць. Брат ужэ дзве гадзіны кавэньчыў ката. Малеч Бяроз. 2. Надакучліва прасіць, енчыць. Хопіт кавэнчыці, надоеў ужэ. Шылін Бяроз. КАГАЛ м. 1. Група людзей, кампанія. Цэлы кагал пошоў до дэўчат пэшчанскіх на вэчоркі. Пясчанка Бяроз. І чого той кагал гурланыт, можна тэшый гувурэты. Ліпна Кам. 2. Род, радня. Твой вялікі кагал, а маіх сваякоў нема. Альхоўцы Лях. 3. Мясціна (звычайна цэнтр вёскі), дзе ў вольны час збіраюцца людзі. На кагал усе побеглі. Св. Воля Івац. КАГАЛАМ, КАГАЛОМ прысл. Сумесна, разам. Гэть соткы концовыі ўсім кагалом садять. Гальцы Стол. Кагалом усэ робіці лёхчэй. Шылін Бяроз. КАГАН м. Палка, якой дастаюць ваду з калодзежа. Каган оборвався і выдро впало. Літоўск Драг. КАГДЗЁ, КАДЗЁ, КАЗЬДЗЁ прысл. Толькі што, ня-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁