раны. Курэнята затлумляные бэз курыцы, мо подохнут. Ставы Кам.
ЗАТОБ прысл. Зусім. Затоб комары мынэ з'ілы. Ботава Пін.
ЗАТОЛКА, ЗАТУЛКА ж. 1. Засланка. Тулько вытопила піч, як баба зачыныла затолку. Чарнаўчыцы Брэсц. Пудай мні затулку ду пэчы. Бусні Жабін. 2. Фартух. Муя матэ пушела хурошу затулку. Радастава Драг. Баба була запнёна затулкою. Сварынь Драг.
ЗАЎЗУЛЯ, ЗОЗУЛЯ, ЗОЎЗУЛЯ ж. Зязюля. У лесе кукавала заўзуля. Кукава-Бор Ганц. Зозуля шчэ ны кукуе, рано. Кустын Брэсц. Зоўзуля довго куковала, аж стоміліся лічыть. Чухава Пін.
ЗАЎРОЧЫЦЬ зак. Сурочыць. Чого гледзіш так, хочэш заўрочыці? Заполле Івац.
ЗАХВЫЦЁНЕ м. Цёмны куток. Знов ты сыдыш у захвыцені? Журавок Іван.
ЗАХЛЁВОК м. Дарога за пабудовамі, за хлявамі. По захлеўку беглі деті. Хойнікі Бяроз.
ЗАХЛЁПАНКА ж. іран. Неахайная жанчына. Еі всі в сэлі звалы захлепанкою. Семяховічы Пін.
ЗАХОЛОНУТЫ зак. Застыць. Квашылына ны поспіла захолонуты добрэ. Кустын Брэсц. Ой, ек захолонуты можна на морозі! Страдзеч Брэсц.
ЗАХУТАЦЬ зак. Зачыніць. Захутай хату, ек будзеш куды ісці. Люсіна Ганц.
ЗАЦЁНЛІВЫ прым. Зацяты. От заценлівы, якраз бы конь. Востраў Ганц.
ЗАЧВЭНДЫТЭ зак. Закапціць. Чы ж можна так зачвэндытэ хату, ек тая господэня? Сварынь Драг.
ЗАШАМАЦЬ зак. экспр. Заварушыцца. Чуць што зашамала, у яго душа ў пятках. Агарэвічы Ганц.
ЗАШАМКАТЫ зак. Забрудзіць. Нідэ всю куртку зашамкала, трэба чыстыты. Радчыцк Стол.
ЗАШАРХНУТЭ, ЗАШЭРХНУТЫ зак. Пакрыцца тонкім лёдам. Сажолка ны замарзла, то дась оно вчора в ночі коло бырогів була зашархла. Брашэвічы Драг. Дорога ніччу зашэрхла. Гершоны Брэсц.
ЗАШМОРГ м. Зашмарга. Шнурок зав'езаны зашморгом. Сулічава Драг.
ЗАШЧЫТ м. Франтон. У хаты е зашчыт, в хліві — прычолок. Хаціслаў Малар.
ЗБАЁДАТЫ зак. Страціць, згубіць, немаведама дзе падзець. Гето ж стулько грошэй треба було збаедаты. Радчыцк Стол
126 👁