ЗАГАРАК м. Гадзіннік. Яна ўжо загарак надзела, такая малая. Мазуркі Лях.
ЗАГАТА ж. 1. Зробленая на зіму каля хаты загарадка з дошак і ігліцы. Хату обложілы загатою. Парасляны Пруж. Загату вжэ трэба откынуты, бо стало тэпло. Кустын Брэсц. 2. Загата. Коб жэ не прорвало загату, по берэгу вода понесе. Дварэц Лун.
ЗАГВОЗДКА ж. Затрымка. Днів три була загвоздка на полы, ішов дошч. Семяховічы Пін.
ЗАГІЖВАЦЬ зак. Забруджваць. Нікого малого німа, а хто так загіжвае хату? Хотамель Стол.
ЗАГІН м. Месца, дзе стаяць вясною каровы. Жонкы вжэ давно в загін поіхалы лодкамы. Гальцы Стол.
ЗАГНЕТ, ЗАГНІТ м. 1. Смольныя трэскі, лучына. Дай загнету, дрова ў печы не гораць. В. Малешава Стол. Загнетом натпальваюць дрова. Давыд-Гарадок Стол. 2. Прыпечак. Трэскы на загніту сохнуть. Субаты Драг.
ЗАГОДЗЬ прысл. Загадзя. Сёні я загодзь устала. Сасновы Бор Івац.
ЗАГОН, ЗАГУН, ЗАГЫН м. Нешырокі ўчастак зямлі паміж разорамі. До трох часов паспела выкопаці загон бульбы. Св. Воля Івац. Посіяв загун проса. Спорава Бяроз. Загын був короткый, роспругы глыбокы. Гершоны Брэсц.
ЗАГОРІДДЕ н. Месца за гародамі. На загорідді пасвылася тылушка. Семяховічы Пін.
ЗАГОРОДЬ м. Плот. Трэба поладыты загородь, бо свыны лазять по градках. Хмелева Жабін.
ЗАГРАТКА ж. Паліца. Палажыла кубачкі на загратку. Навасады Бар.
ЗАГРОБА ж. Запруда. Цілый пуд рыбы з загробы прыніс. Гальцы Стол.
ЗАГУРТОХА ж. Качарга. Загуртохыю выгрыбы попыл. Ваўкаставец Кам.
ЗАГУШНЫЦЫ мн. Завушніцы. Таня купыла собі хорошы загушныцы. Радаўня Іван.
ЗАДАВА ж. Мука, цяжкасць. Задава з такым дурнэм жэтэ. Сварынь Драг.
ЗАДАВАЧЛЫВЫЙ прым. Такі, які задаецца. Задавачлывый став, як з города прыйіхав. Хаціслаў Малар.
ЗАДАВНЫТЫ зак. Зацягнуць у часе. Задавныла вона свою хворобу, можэ буты бэда. Кустын Брэсц.
ЗАДЗЕРЫНА ж. Завусеніца. Задзёрыны на пальцях болять. Сварынь Драг.
88 👁