ЖЫВЭЦ м. Верабей. Жывэц сэдзеў на бэрозі, вэсёло чырыкаў. Угляны Бяроз.
ЖЫЖУНКА ж. Пякучая крапіва з дробнымі лісточкамі. Жыжунка росце по городах, вона міцно пычэцця. Шэбрын Брэсц.
ЖЫЛЕТКА ж. Брытвачка. Бацько купіў пачок жылеткаў голіціса. Шэйпічы Пруж.
ЖЫМЧУЖЫНА ж. Пярсцёнак з прыгожым каменем. От гэту жымчужыну подарыв мні батько, як шчэ мні восімнацэть літ було, то я і до гэтых пір ховаю. Мінянка Кобр.
ЖЫНЬ ж. Вяроўка, пры дапамозе якой бортнік лазіў на дрэва. Колысь булы жэні, булы колоды з пчоламы. Хаціслаў Малар.
ЖЫСЦЬ ж. Жыццё. Цяпер жысць зусім другая, як раньш. Кукава-Бор Ганц.
ЖЫТКІ мн. Васількі. У тэбэ стоять давні жыткі. Нарвы шчэ коло дорогы. Хомск Драг.
ЖЫТНІСКО, ЖЫТНЫШЧЭ н. Іржышча. Пасуць ужэ каровы на жытніску. Дварэц Лун. На жытнішчы добрэ пасты, только в ногы кололося. Ляхаўцы Малар.
ЖЫТНЫЦЬКА мн. зборн. Жыта, пшаніца. Жытныцька сіють на вышшых місцях, коб ны вымокло. Олтуш Малар.
ЖЫТНЫЦЯ ж. Жытняк. Жытныця часом ростэ у жыты. Шэбрын Брэсц.
ЖЫТЫ незак. Знаходзіцца, затрымлівацца. Нэ жывы у іх довго, прыходь додому, хутко будэмо вычэраты. Рагозна Жабін.
ЖЫЧКА ж. 1. устар. Чырвоная шарсцяная нітка. Жычку в косэ доставалэ, то нэтка чырвона. Сварынь Драг. 2. Чырвоная стужачка. Бачыла, якую жычку богату бацько з зароботкой прывёз Мані? Люсіна Ганц.
ЖЭВГА ж. 1. Частка крэсіва (камень). Дай мні жэвгу, трут е. Хаціслаў Малар. 2. Падпаліна. Жэвга була колысь на сподныці, а тыпэр сошла. Арэхава Малар.
ЖЭМЭРА ж. Жамерыны. Выдавлюіцця восок, остаецця жэмэра. Хадасы Камян.
ЖЭРЭБУК м. Аднагадовае жарабя. Натурлывый жэрэбук на дыбкі становыцця. Гершоны Брэсц.
ЖЭРЭБЛЕ, ЖЭРЭБ'Е н. Жарабя. У мэі кобылы малое жэрэбле. Ляхаўцы Малар. Жэрэб'е бігае по поплаву. Прылукі Брэсц. Памянш. ж э р э б л я т к о. Жэрэблятко було чырвоноі масті. Макраны Малар.
88 👁