ЖАБУРЫННЕ, ЖАБУРЭННЕ н. 1. Ікра жаб. Вэсною e гозэрэ мніго жабурыння. Арэхава Малар. 2. Раска. Жабурэнне ідять свынне. Ляхаўцы Малар. ЖАК м. Нерат з двума крыламі. Поставіў на рэцэ п'яць жакоў. Альшаны Стол. Сегодні ставімо жакі на речцы. Церабяжоў Стол. ЖАЛЁТКА, ЖЫЛЁТКА ж. Камізэлька, безрукаўка. Ек одягныш жалетку, то зразу становыцця тыплій. Ляхавічы Драг. Жылетка була хурошэ вышыта пацёркамы. Макраны Малар. /Ж АЛО, ЖВАЛА, ЖЫЛО, ЖЭРЛО h. Джала. Вытягны жало, бо твар спухнэ. Кустын Брэсц. Пчола мае спецыяльнэ жвала. Гершоны Брэсц. Вкусыла oca i оставила жыло. Хаціслаў Малар. У целі остаецца жэрло пчолы. Харомск Стал. ЖАЛЯЗКА, ЖАЛЯСКА ж., ЖАЛЯЗКО, ЖАЛЯСКО и, Прае. Куплю новую жалязку. Мікашэвічы Лун. Жаляской файно выпрасовала вопратку. Ласасіна Пруж. Маці просовала гарачым жалязком. Шэйпічы Пруж. Патрэбно было пагладзіць, i я папрасіла жаляско. Ліпск Лях. ЖАЛЯЗНЯК, ЖЫЛІЗНЬІК, ЖЭЛЕЗНЯК, ЖЭЛЫЗНЬІК н. Рыдлёўка. Возьмі жалязняка, выкапай poea да посадзі гэту гарабіну. Раздзялавічы Ганц. Быры жылізныка i копай, а ны дывыся на батьку. Прыбарава Брэсц. Позыч на часік жэлезняка. Цераблічы Стол. Жэлызныком тяжко копаты города. Агароднікі Кобр. ЖАРОВНЯ, ЖАРОЎНЯ, ЖАРЭВНЯ ж. Патэльня. Маті купіла новую жаровню. Глінішча Івац. На снеданне поўную жароўню яек напяку, i яшчэ ім мала. Слабажаны Бар. Вазьмі выхвата i выймі жароўню. Гута Лях. Жарэвня стоіть под столом. Саха Драг. ЖАРОНІКІ, ЖАРОНЦЫ мн. Жараная бульба. Нажарила жаронікаў, ешце. Квасевічы Івац. На стыл булы поставляли жаронцы. Боркі Пін. ЖАРОЎНІК м. Неэлектрычны прас. Жароўнік ахалодаў i прасаваць було нельга. Баравікі Лун. ЖАРЫЙ прим. ■ Карычневы. Подруга моя купила жарэ платте. Радаўня Іван. ЖАСКО приел. 1. Страшна. Ны гувуры ты мні пру гэтые, бо жаско слухаты, як малых забили. Бусні Жабін. 2. Гадка. Ны могу в руки взяты жабу, бо мні жаско робыцця. Маціевічы Жабін. ЖАЎТАЧКА, ЖОЎТАЧКА ж. Жаўтуха. Ад жаўтачкі
Дадатковыя словы
пяць
19 👁