Старонка 61
◀ / 297 ▶
ДУБНАТЫ, ДУБНЯТЫ прым. Дуплаваты. Мныго дубнатоі рэдіскы. Падлессе Жабін. Стары дуб, але не дубняты. Гошчава Івац. ДУБКЫ, ДЫБКЫ прысл. 1. Дыбам. Валоссе поднялося дубкы. Кустын Брэсц. 2. Дыбка. Хоть стань дыбкы, нычого нэ будэ. Корчыцы Кобр. ДУБЦІ мн. Галлё, ламачча. Тыі дубці трэба порубаты. Кустын Брэсц. ДУБЭЛЬТЫВКА ж. Вялікая шарсцяная хустка. Вона була в каптані, хорошый дубэльтывці. Кустын Брэсц. ДУДАН м. Сцябло. В цыбулі дуданы тырчать. Корчыцы Кобр. Скажы, коб батько шчавух скосыв, бо дуданы вэлыкыі. Матыкалы Брэсц. ДУДЫ мн. Макароны. Наварыла дудаў з малаком. Ласасіна Пруж. ДУЖЭ прысл. Вельмі. Нешчо дужэ голова розболеласа. Св. Воля Івац. ДУЛІНА ж. Палонка. На лёт не ідзі, бо ў дуліну ўвалісся. Любань Лун. ДУНДЗІЦЬ незак. экспр. Ссаць. Ніц есці ні хоча, а ўсё дундзіць цыцку. Сасновы Бор Івац. ДУПЛЯК м. Стары тып вулля, калода. Вжэ зара рамочныі вуллі, а то булэ дуплякэ. Сварынь Драг. ДУПЭЛЬ м. экспр. Чалавек малога росту. Ну й дупэль, чого вун тут усе крутыцца, шов бы напэрод. Радчыцк Стол. ДУХ м. 1. Паветра. З колыса дух вышов. Арэхава Малар. 2. Задышка. Став едушлывый, духу много, ныек ны вэдыхатэ. Сварынь Драг. 3. Цяпло, цёплае паветра. Много духу в хаты, оччыны окно. Кустын Брэсц. ДУЧА ж. Лунка. Вылыку дучу трэба зробыты на помыдоры. Ляхаўцы Малар. ДУШНЫК м. Адтуліна для паветра. Чырыз душнык у баню проходыть свіжый воздух. Ляхавічы Драг. В склепові трэба одкрыты душныка. Гершоны Брэсц. ДЫВІТЫСА, ДЫВЫТЫСА, ДЭВЫТЫСЬ незак. Глядзець. Люблю дывітыса, як ты ідэш по воду. Рудня Івац. Чого ты на мынэ так дывыса? Сасновічы Пін. На кого тэ почав дэвытысь? Закозель Драг. ДЫВОЧУР м. Хлопец, які часта бывае з дзяўчатамі. Дывочур, дывочур, ты з дывкамы ны ночуй, тэбэ дывкы продадуть, тобі грошы ны дадуть. Хмелева Жабін. ДЫЖА ж. Бочка на сала. Опорожны дыжу, будыш у ій сало класты. Ляхавічы Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 297 ▶