Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ГРУД м. 1. Узгорак, высокае месца. На груду косылы. Вулька Сіманаўская Драг. Г руд заріс вжэ совсім. Шэбрын Брэсц. 2. Сена з высокага месца. Прывызлы цілы віз груду коровам. Кустын Брэсц. ГРУДОВЫЙ прым. 3 высокага месца. Грудовэ сіно пахнэ. Прылукі Брэсц. ГРУДОВЫНА ж. Сена з высокага месца. Грудовыну добрэ ідять коны. В. Шчытнікі Брэсц. ГРУД ЫНА, ГРУДЭНА ж. 1. Грудзі. Нэшчо болыть грудэна. Матыкалы Брэсц. 2. Мяса з грудной часткі тушы. Грудына пошла в ковбасы. Здзітава I Бяроз. ГРУМНЫЦІ мн. Грамніцы. Колы на грумныці нап'ецця півэнь водыці, то на Юр'я наісця віл травыці. Хмелева Жабін. ГРУНТ I м. устар. Цяглавы надзел селяніна. На сімню в нас грунт був, було пувгрунта. Радзеж Малар. ГРУНТ II прысл. Абавязкова. Коб грунт прыіхав на свято. Субаты Драг. Тут грунт коб він на суду правду сказав. Сулічава Драг. Грунт хату поставяць. В. Малешава Стол. ГРУЦА ж. Каша з ячных круп. Груца была густая, смачная. Запроссе Лун. Была куцця, то на стол паставілі груцу. Ліпск Лях. ГРУШОВКА ж. Кампот з груш. Дай напытыся грушовкы. Хмелева Жабін. ГРЫБЫНКА ж. Грабянец. Вона стала пэрэд люстром i почала грыбынкою росчысватыся. Боркі Пін. ГРЫНЗА ж. экспр. Сварлівая жанчына. Ну й грынза ж вона, бабы. Бакуны Пруж. ГРЫЦЬ м. Кулік. Грыць высною прыльітае. Равіны Драг. ГРЭБШКА ж. Бралка. Шла в ліс по ягодэ, нэ взяла грэбінку, Влэта свою дала. Перавысь Малар. ГРЭБЫНЬ м. Верх страхі. Мыколай заліз на хату, на самый грэбынь. Заверша Драг. ГРЭЙМА прысл. Хутка, рашуча. Шчо за на іх, так i лецяць грэйма. Цераблічы Стол. ГРЭЧУХА ж. 1. Грэчка. Хороша ростэ грэчуха. Лышчыцы Брэсц. 2. Блінец з грэцкай мукі. Рошчыняютъ грэчаную муку рыдко, пічуть грэчуху. Спорава Бяроз. ГУБА ж. Чага, На дзераве росце козяк, бы губа. Чахец Пруж. На нашый бырэзыны выросла губа. Ляхавічы Драг. На стволі чорнілы губы. Астрамечава Брэсц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грэчўха, грўца, напецця, юря
19 👁
 ◀  / 297  ▶