ГОРАНЬ, ГОРЫНЬ, ГОРЭН м. 1. Мулінэ. Зара горань лежыць у магазіне. Палонка Бар. Як пойідэш у Дорогычэнь, то купы мні зылёного горыню, бо ныма чым вышываты вжэ. Закляценне Драг. Шчэ і зарэ в многых сёлах горынём нашываюць разные букеты. Какорыца Драг. Цяпер у анучніка вельмі многа горэну. Калоднае Стол. 2. Баваўняныя ніткі, што ішлі на ўток пры тканні. Рушныкі натканэ горэнем. Адрыжын Іван.
ГОРЕХВА ж. 1. Абруч. На колодіці на концох горехвы. Гарадная Стол. 2. Абшыўка воза — кольцы рознай шырыні. Горехва накладаецца, шоб вуз нэ роскідавса. Гарадная Стол.
ГОРОХВЫННЕ, ГОРОХВЭННЕ н. Гарохавінне. Горохвынне трэба спалыты чы кынуты пуд хлів. Гершоны Брэсц. Горохвэннем накрэлэ картоплі. Брашэвічы Драг.
ГОРПА ж. Свірэпа. Ну і горпы на полі! Поле заросло горпою. В. Малешава Стол. Памянш. г о р у п к а. Нарвы горупкы свынюм. Хаціслаў Малар.
ГОРЧАК, ГУРЧЕК м. Драсён. Свыны нэ хочуть істы горчаку, бо вун гуркый. Спорава Бяроз. Дросён або гурчек, то тое самэ. Хаціслаў Малар.
ГОСЛІН, ГОСЛЫН, ГУСЛОН м. Услон. Коло стола стоіть гослін. Радаўня Іван. На хаты стояв шэ зробляный дідом Мыхалком гослын. Вулька Дастоеўская Іван. На гуслоны сыдять госты. Крытышын Іван.
ГОСЫНА ж. Асіна. На госыны спав лыст. Карсынь Іван. Гонде ростэ госына. Ляхаўцы Малар.
ГОСЫПКА ж. Матыка, якой асыпаюць бульбу. Госыпкыю там осыпала картоплі. Заверша Драг.
ГОТ'Я прысл. Вунь там. Гот'я побіг заец. Радаўня Іван.
ГРАБЛЫСКО н., ГРАБЛЫШЧЭ н. 1. Грабільна. Зробы граблыско, бо хутко трэба грабаты сіно. Гершоны Брэсц. Граблышчэ трэба коб було лёгкое. Кустын Брэсц. 2. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. О, якыі роботныкы! Всі граблышча за літо повытрушчувалы. Судзілавічы Бяроз.
ГРАДКА, ГРЯТКА ж. Палічка для посуду. Пастаў на градку чыстыя шклянкі. Тартакі Бар. Грятка завішана хвіранкою. Прылукі Брэсц.
ГРАДКЭ мн. Штыкеціны. Усадьбу огородэв новымэ градкамэ. Завялёўе Драг.
ГРАДУГА ж. Вясёлка. Ека градуга на нэбовы. Павіцце Кобр.
101 👁