Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ГОРАНЬ, ГОРЫНЬ, ГОРЭН м. 1. Мулінэ. Зара горань лежыцъ у магазіне. Палонка Бар. Як пойідэш у Дорогычэнь, то купы мні зылёного горыню, бо ныма чым вышываты вжэ. Закляценне Драг. Шчэ i зарэ в многих сёлах горынём нашываютъ разные букеты. Какорыца Драг. Цяпер у анучніка вельмі многа горэну. Калоднае Стол. 2. Баваўняныя ніткі, што ішлі на ўток пры тканні. Рушныкі натканэ горэнем. Адрыжын Іван. ГОРЁХВА ж. 1. Абруч. На колодіці на концох горехвы. Гарадная Стол. 2. Абшыўка воза — кольцы рознай шырыні. Горехва накладаецца, шоб вуз нэ роскідавса. Гарадная Стол. ГОРОХВЫННЕ, ГОРОХВЭННЕ н. Гарохавінне. Горохвынне трэба спалыты чы кинуты пуд хлів. Гершоны Брэсц. Горохвэннем накрэлэ картоплі. Брашэвічы Драг. ГОРПА ж. Свірэпа. Ну i горпы на полі! Поле заросло горною. В. Малешава Стол. Памянш. г о р у п к а. Нарвы горупкы свынюм. Хаціслаў Малар. ГОРЧАК, ГУРЧЁК м. Драсён. Свыны нэ хочуть істы горчаку, бо вун гуркый. Спорава Бяроз. Дросён або гурчек, то тое самэ. Хаціслаў Малар. ГОСЛІН, ГОСЛЫН, ГУСЛОН м. Услон. Коло стола стоіть гослін. Радаўня Іван. На хаты стояв шэ зробляный дідом Мыхалком гослын. Вулька Дастоеўская Іван. На гуслоны сыдять госты. Крытышын Іван. ГОСЫНА ж. Асіна. На госыны спав лист. Карсынь Іван. Гонде ростэ госына. Ляхаўцы Малар. ГОСЫПКА ж. Матыка, якой асыпаюць бульбу. Госыпкыю там осыпала картоплі. Заверша Драг. ГОТ'Я прысл. Вунь там. Гот я побіг заец. Радаўня Іван. ГРАБЛЫСКО н ГРАБЛЫШЧЭ н. 1. Грабільна. Зробы граблыско, бо хутко трэба грабаты сіно. Гершоны Брэсц. Граблышчэ трэба коб було лёгкое. Кустын Брэсц. 2. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. О, якыі роботныкы! Bci граблышча за літо повытріушчувалы. Судзілавічы Бяроз. ГРАДКА, ГРЯТКА ж. Палічка для посуду. Пастаў на градку чыстыя шклянкі. Тартакі Бар. Грятка завішана хвіранкою. Прылукі Брэсц. ГРАДКЭ мн. Штыкеціны. Усадьбу огородэв новымэ градкамэ. Завялёўе Драг. ГРАДУГА ж. Вясёлка. Ека градуса на нэбовы. Павіцце Кобр. 4. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

готя
25 👁
 ◀  / 297  ▶