ГНЭНУТЫ, ГНЭНУТЭ зак. Стукнуць, ударыць. Конюх гнэнув коня дубынкыю. Трудавая Іван. Ідэ з гочэй, бо зарэ гнэну тыба. Брашэвічы Драг. ГОВАС м. Авёс. У колхозэ вродэв добрэ говас. Парэчча Пін. ГОВОД м. Авадзень. Ну й говодыв много, зусім закусалы скотыну. Ляхавічы Драг. ГОВСЯНЫЙ прым. Аўсяны. На полы осталася говсяна солома. Гершоны Брэсц. ГОГУТ м. Гл. галагут. Ранэнько-ранэнько заспывав гогут. Маларыта. ГОДЭЖА ж. Адзенне. На ёму була чыста годэжа. Карсынь Іван. ГОЙДАЛКА ж. Гушкалка, арэлі. Поміж ліпамі была наша гойдалка. Лінова Пруж. Ужэ дід своім унукам і гойдалку зробыв. Гальцы Стол. ГОЙДАШКА ж. Тое ж. Ду самого вэчура гойдалысь діты на гойдашцы. Клейнікі Брэсц. ГОЙМАН м. Чалавек вялікага росту. Ходыть той гойман, над головамы бачыть. Карсынь Іван. ГОЙНЯ ж. Зграя. Воўчу гойню бачылі у тым колгозі. В. Малешава Стол. ГОКНО н. Акно. Гокна в гэтуй хаты вэльмы высокы. Пугачова Брэсц. ГОКО н. 1. Вока. Гоко болыть. Гершоны Брэсц. 2. Адтуліна ў жорнавым камені. Ны сып повнэ гоко, будэ чырыз вэрх сыпатыся. Ляхавічы Драг. ГОКУНЬ м. Акунь. Мо зловэмо гокуня. Востраў Пін. ГОЛГІТКІ мн. Казытанне. Вельмі ж баюса голгіткаў. Лыскава Пруж. ГОЛЕГА м. Сябар. До войны воны булы голегамы. Моталь Іван. ГОЛЕКА ж. Галіна. Дід з хлопчыком нысе голекы. Кавярдзякі Брэсц. ГОЛЕЧЧЭ н. зборн. Галлё. Сухое голеччэ валялося под ногамы. Шэбрын Брэсц. ГОЛІЙ м., ГОЛЫВА ж. Алей. Голій прывызлы в магазін, трэба і собі купыты. Ляхавічы Драг. Голыва вжэ трохы горэныть. Гершоны Брэсц. ГОЛІЙНЫЦЯ ж. Посуд, у якім трымаюць алей. Іды додому, приносы голійныцю і набэрэмо голію. Ляхавічы Драг. ГОЛОБЛІ мн. Аглоблі. Коло воза лыжать новы голоблі. Ляхаўцы Малар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁