Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ГАВЭНДЫ мн. Пустая размова. Надоіло ваши гавэнды слухаты, росказала б людям вартое шо. Кустын Брэсц. ГАДКА ж. Думка. Гадка в ёго добра була, a зробив ничого. Корчыцы Кобр. ГАЁТ м. у стар. Сшытак. Скілько школьнікы гает портять. Макраны Малар. ГАЗІВКА, ГАЗУВКА, ГАЗЬІВКА I ж. устар. Маленькая лямпа без шкла. Колыся свытылы газівкамы. Залессе Кобр. Постав осторожно газувку на піч. Шэбрын Брэсц. Батько запалыв газывку i пошов у лёх. Моталь Іван. ГАЗІВКА, ГАЗУВКА, ГАЗЫВКА II ж. Лёгкая газавая хустачка. Якая твоя газівка хороша. Гершоны Брэсц. Вітэр трэплэ газувку, гляди, коб ны згубыла. Кустын Брэсц. Газывку зав'яжы на шыю. Прылукі Брэсц. ГАЗНЫК, ГЭЗНЫК м. Гл. газівка I. Я запалила еазныка i писала хлопцёвы письмо. Заверша Драг. Гэзнык горів тьмяно. Хаціслаў Малар. ГАЙДАЙ, ГАЙДАР m. у стар. Табуншчык. У гайдае наймаліса молодыі. Сямігосцічы Стол. Він добрый гайдар, усё на волах. Макраны Малар. Були такьи гайдары, шо гоняли чужыі кони. Хаціслаў Малар. ГАЙДАМАКА, ГАЙДАМАХА m. i ж. экспр. Высокі чалавек. Дывэ, якэй гайдамака взрос. Субаты Драг. Во якая гайдамаха пушла, всі дывытыся почали. Клятышча Кобр. ГАК м., ГАКА ж. 1. Спецыяльны крук для гною. Гакі — то котори ірвуть гнуй у хліві. Макраны Малар. Коваль зробіў мне гаку для гною. Угляны Бяроз. 2. Матыка. Узяла гака i пайшла ў гарод да капусты. Квасевічы Івац. Баба з гакою пошла на дялку бураків. Моталь Іван. ГАКОВКА, ГАКАУКА ж. Матыка. У нашом сэле все людзі копают бульбу гаковкамі. Лінова Пруж. Гакоўка наша затупілася. Шылін Бяроз. ГАЛАГУТ м. Певень з густым пер'ем на нагах. Завила мама того галагута, а він б'ецця. Кустын Брэсц. 2. перан. іран. Фанабэрысты мужчына. Гля, галагут пушов, зымлі ни чуе пуд ногами. Кустын Брэсц. ГАЛАТКА ж. Аладка. На стол паставілі галатке. Навасёлкі Бар. ГАЛПТАЦЬ незак. Казытаць. Вельмі баіцца, калі пачнеш галгітаць его. Лыскава Пруж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецця, газўвка, галагўт, завяжы, зробйв, нйчого, перем
16 👁
 ◀  / 297  ▶