Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ВОЖОГЫ мн. Месца каля печы, дзе ставяць качаргу. I вожогы вымэты, попэлу насыпалоса. Гальцы Стол. ВОЙЛАКІ, ВОЙЛАКЬІ мн. Тып бурак. Войлакі мяккія i цёплыя. Нецеч Бар. Пойдыш в город, то подывыся мыні войлакы. Осаўцы Драг. ВОЛЕЧКА ж. Ланцужок або вяровачка ад ашыйніка. Некто еедзе на волечцы собаку. Вулька I Лун. ВОЛКІ прым. Вільготны. Склалі стожок еолкого сена, то корова зімою не хоцела есці. Альшаны Стол. ВОЛОГА ж. Страва з таўчонага канаплянага семя, разведзенага вадой. Розомнуць семя з водою i робляць вологу. Альшаны Стол. С конопель волога. Я к вологу робляць, коноплі мнуць, у сыру воду опускаюць, коноплі на дне, а зверку бы молоко робіцца. Там жа. ВОЛОСЦЕ мн. Валасы. Дівчына сыділа на стульці пуд катою i росчэсувала волосце. Ланская Малар. ВОЛОХАТЫТЬСЯ незак. Рабіцца касматым. Нытка слызька i мнекка робыця, вжэ ны волохатыться. Олтуш Малар. ВОНДЗЕКА, ВОНДЭ, ВОНДЭЧКА часу. Вунь. Вондзека пасуцца коровы. Бабровічы Івац. Вондэ рустэ муя еблынка. Гаравіца Драг. Вондэчка ростуть ягоды. Аўсямірава Стол. ВОНПІТЫ незак. Баяцца, адчуваць адказнасць. Шчоб вон одразу прыказаў, то вона б крокі вонпіла б. Валішча Пін. ВОРОНЯК м. Барона. На кажноі квоі по пяць гнёзд вороняков. Раздзялавічы Ганц. На кліві сідзіць вороняк. Лунін Лун. ВОРОТЫЛО н. 1. Навой. На воротыло трэба разложыты прежу. Папіна Драг. 2. Драўляны вал у колах. Воротыло в пырэднім колысовышэ добрэ. Ляхавічы Драг. 3. Драўляны вал з ручкаю, пры дапамозе якога дастаюць ваду з калодзежа. Закруты добрэ цэпа на воротыловы. Кустын Брэсц. 4. Ручка ў жорнах. Воротыло прыкрыпылы ду жорнув. Гершоны Брэсц. 5. перан. Непаваротлівы чалавек. Такэ вжэ воротыло, нычого сам ны зробыть. Кустын Брэсц. Памянш. в р р о т ыл цэ. На воротылцэ закруты полотно. Папіна Драг. Трэба вжэ з воротыльца полотно зняты. Гальцы Стол. Воротыло, на которое пража крутыцца, а на которое полотно ішло, звалы воротыльцэ. Здзітава I Бяроз. ВОРОТБІННЫК м. Вал, на які намотваецца натканае палатно. Я з братом учора бачыла воротынныка коло
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 297  ▶