ВАЛКОВЛТЫ незак. экспр. Есці на поўны рот. Глянь, як валкуе, бо ны йів довго. Вулька Сіманаўская Драг. Кілько ты можыш валковаты, чы ты голодны? Плоска Брэсц. ВАЛОКА, ВОЛОКА ж. 1. Абора ў лапцях. Каб валокі былі мацнейшые, іх вілі з мочанаго ільну. Роўбіцк Пруж. Розвязаласа волока. Коланск Івац. 2. Вяроўка. I дзе вон достау такую волоку? M. Арлы Стол. ВАЛОМ прысл. Многа. Тыпэр у Шнеку було валом ковбасы. Бярозавічы Пін. ВАЛОТКА ж. Пладовая частка проса. На жыцечкі колос, а на npoci — валотка для зерняток. Альманы Стол. ВАЛЬНЯ ж. Вялікае драўлянае карыта. Дзеці поўную вальню налілі воды. Пясчанка Бяроз. ВАЛЬЦОВКА, ВАЛБЦОЎКА ж. 1. Пшанічная мука першага гатунку. Намолов вальцовкы, а я напыкла пырога. Саха Драг. 2. Жытняя мука першага гатунку. Гэтой хліб у вас з вальцовкы? Карсынь Іван. Вальцовка — мнекка мука, мэляна в вальцах. Адрыжын Іван. ВАЛЮТА ж. Грошы. Няма ў мяне столькі валюты, каб купіць гэтую сукенку. Міцкевічы Бар. ВАЛЮША ж. Валюшня. Валюта — хвабрыка такая, в валютах валёнкі валять. Сварынь Драг. ВАЛЮШЫЦЬ незак. Абсыпаць, укачваць у муку. Пасыпалі мукі на стол, каб цвета валютыть. Лагішын Пін. ВАЛЯНКА I ж. Вялікая шарсцяная хустка. Вазьмі валянку, бо можэ будзе халадно. Андрыянаўка Пруж. ВАЛЯНКА II ж. Скрынка авальнай формы. У валянцы ляжыць сала. Юндзілы Пруж. ВАНТУХ м. 1. Чэрава ў жывёлы. Корова наіла добрый вантух, кажуть тчэ чэрво. Хаціслаў Малар. 2. перан. Гультай. От вантух, учэтыся ны заставыш. Хадасы Кам. ВАПРУК м. Вяпрук. За зіму вапрук вырос, якраз колоць добрэ. Дзятлавічы Лун. Так рые вапрук. Вулька I Лун. ВАРА ж. Варыва. Вара получылася вельмі смачная. Юндзілы Пруж. Хіба ж мая вара не смачнейшая за тваю? Востраў Ганц. Хоч вары якой подала б. Коланск Івац. ВАРАВАЦЦА незак. Саромецца. Галя варуецца свайго дзядзька. Баравікі Лун. ВАРАПЁНІЦЦА незак. Не згаджацца з кім-н. або чым-н. / чаго ты вельмі варапенішся? Ты ж знает, тто так рабіць нельга. Гарадзішча Бар
Дадатковыя словы
вапрўк
25 👁