У нас некалі не так было, як цяпер. Бывала цэлы дзень папаробіш на полі, а вечарам маці у хату і калом не зажане. Бярэм кудзелю — і ў адну хату на вячаркі. На прыпячку лучына гарыць, а мы кудзелю прадзем і песьні сьпяваем. А як прыйдуць хлопцы з гармоняй, мы кудзелю пад лаўку, а самыя гуляць ды яшчэ лепяй песьні спяваць. Найбольш любілі песьню
«Ох, ночанька, ох, цемная,
Пара додому йсьці.
А мілы друг валнуецца,
Не хоча правясьці».
Весяло было. Як заграе гармоня, та й ног пад сабою не чуеш. А у вас цяпер адныя шуры-муры, дажа песьні добрае не пачуеш.
Але ў нас, дзеткі, час не той быў. Мы толькі рабілі і гулялі, а вам цяпер учыцца трэба.
М. М. Ярмолік, 1917 г. н.,
в. Магілёўцы Пружанскага раёна
Неколі шчэ пры Польшчы мэй бацько буў лесьніком. Одного разу ішоў вэн по лесі, а посьле рэшыў, шчо лепш пойці чэрэз выжор, бо тудою было бліжэй.
На выжоры земля покрыласа ўжэ лёдком. Там жэ стояла копіца сена. Вэн і направівса до гэтого сена. Копіца з одного боку була выскублена. Бацько подышоў до копіцы с того боку, з якого вона була выскублена, подумаў, шчо тут нехто ночоваў. Посьлей вэн штырхнуў у копіцу ногою. С копіцы выскочыў дзік і стаў, вочы вытарашчыўшы. Бацько хоцеў застрэліці руж'ём, але оно раніў. Дзік тогды кінуўса на ёго. Бацько злекаўса і схваціў за вушы, а ногі вэн моцно ўпэр у землю. Там нідалеко буў стары Чаплеюк. Бацько злекаўса до поўсьмерці і крычыць: «Чаплеюк, поможы, стрэляй!» Чаплеюк боіцца бліско пыдыці до дзіка, а здалек боіцца стрэліці, бо заб'е бацька. Але после побачыў, шчо бацько мэцно дзержыць, подышоў бліжэй і стрэліў. Дзік поваліўса. Бацько доўго не мог опэмняціса. Все прошло добрэ, оно на колені дзік порваў бацьку штаны.
Т. Р. Куцко, 1915 г. н.,
в. Соміна Івацэвіцкага раёна
Я у школу ні хадзіла. Мяне бацько вучыў. Ні было даўней школы, только багатыя сваіх дзяцей вучылі. Бало, задасьць бацько заданнё, скажа мне таквеля і таквеля прачытаць, каб навучылася, пакуль ён прыедзя з лесу. А сам у лес, у зарабаткі некія хадзіў. Карчэ даўней капалі ў лесі на смалу і тарпатыну. У кацёл велькі гетых карчоў нагрузяць і падкладваюць пад яго агонь. І бяжыць с катла смала і тарпатына.
Ну, я ўжэ навучусё чытаць, як харашо ўжо чытаю, задае больш
76 👁