Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
БУШЧЫХА ж. Бусліха. Бушчыха довго сэдіт на гнэзді. Азарычы Пін. БУЯН м. Бугай. В нашый брыгадэ e трэ буянэ. Сулічава Драг. БЫЗДЭННЫЦЯ, БЫЗОДНЫЦЯ ж. Бездань, прорва. На нашому болоті e быздэнныця, гляды, пупадэш, ныхто ны выратуе. Пескі Кобр. Там заболочанэ місцэ, e i бызодныці. Влытытъ куроеа, ны достаныш. Гершоны Брэсц. БЫРО прыназ. Каля. Він шов быро хаты. Сварынь Драг. Быро школы буе сад. Ляхавічы Драг. БЫРЫЗНЯК м. Падбярозавік. В гэтой год в лісы мныго грыбів було, алэ найбільш бырызняків, то мы трохы й насушылы. Мінянка Кобр. БЫЧКІ мн. Вузкія палоскі, якімі завязваецца фартух. Прышый новы бычкі до хвартуха, а то порвалыся старыі. Гершоны Брэсц. БЫЧОВНЫК м. Бераг ракі. Діты сыдять на бычовныку i ловлять рыбу. Агароднікі Кобр. БЭЗУГАВУ, БЭЗУГАЛУ прысл. Гл. бозугаўно. Шчо ты бэзугаву воду п'еш. Рамель Стол. Дытя крычыть бэзугалу. Вулька Кам. БЭЗУРОКУ прысл. Няўрокам кажучы. Росцвэла дівка, безуроку, як макаў цвіт. Каўбы Пін. БЭЙБАС, БЭЙБУС м. зневаж. Гультай, абібок. Бэйбас грты повжыття однымэ. Кустын Брэсц. Бэйбус, а нэ дзіця, у кого вон такій удауса, ні учыціс, ні робіці, коб оно дэ нашкодзіці. Шылін Бяроз. БЭЙЛА м. i ж. абразл. 1. Някемлівы чалавек. Бэйла якая, такэі роботы ны понімае — косы набыты. Карсынь Іван. 2. П'яніца. Напэуся бэйла до сорому. Гута Лях. БЭЛІЦЬ, БЭЛЫЦЬ м. Драўляны посуд, у якім таўкуць свіням бульбу. Насычы бэліць картоплюв. Ваўкаставец Кам. На базары купыла бэльця. Леснікі Драг. БЭЛЫЦЯ ж. Вавёрка. Бэлыця грызэ оріхы. Ляхаўцы Малар. БЭЛЬКА ж. Кубелец. Вэльмы гладкій буе выпрук, наклалы цілу бэльку сала. Дубраўкі Драг. БЭРВА ж. 1. Кладка. Хіба колісьці не было на селе бэрвы проз рэчку? Люсіна Ганц. Чырыз pie положана бэрва. Замшаны Малар. 2. Бервяно ў насціле. Бэрвы погнылы. Куды люды дывляцца? Каўбы Пін. БЭРДО н. Бёрда. Бэрдом прыбывають полотно, то воно плотній ложыцца. Ладараж Пін. Гэтэ бэрдо вэль-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
47 👁
 ◀  / 297  ▶