Старонка 271
◀ / 297 ▶
якеньцу кныжку. Лышча Пін. Якэнцы ліпшы выбырай узор. Ботава Пін. ЯКМАНЬ прысл. Цяпер, толькі што. Якмань некуды пойті. Стрыгінь Бяроз. Якмань ішоў вон з роботы. Кабакі Бяроз. Хлопэц сказав, шо якмань ніхто пробіх коло хаты. Высокае Бяроз. ЯЛ м. Елка. Пуд ялом схавався заіць. Астрамечава Брэсц. ЯЛАВІНА, ЯЛОВІНА, ЯЛОВЫЧНА ж. Поле, якое засяваюць праз два-тры гады. Цэлы дзень пропасціла коровы на ялавіне. Дзяніскавічы Ганц. Тры года яловіна полежыть, потым жыто сеють. Канатоп Пін. На яловычні нычого ны ростэ. Шэбрын Брэсц. ЯЛОВЫ прым. Непаваротлівы, марудлівы. Варушыся хутчэй, а то як яловы. Востраў Ганц. ЯЛЕЦ, ЯЛОВЭЦ м. Ядловец. Прынясі заадно яльцу, калі ідзеш у лес. Агарэвічы Ганц. На яловцы пойявылыся чорныі ягоды. Тэўлі Кобр. ЯЛОХА ж. Ялаўка. Наша курова зусталася ялохыю. Макраны Малар. ЯЛОШКА ж. Цялушка. Тылушка прывыла тыля — стылылася — ялошку чы быка. Радзеж Малар. ЯЛЮГА ж. Балотны зараснік, на ўскраі якога расце ельнік. У той ялюзе ласі хаваюцца. Слабажаны Бар. ЯНАВЫЦЫ мн. Порткі. У хлопца булы новы янавыцы. Альшэва Бяроз. ЯРОХЫ мн. Кучаравыя валасы. Стоела дзівчына з ярохамы. Сварынь Драг. ЯРАХАТЫ прым. Кучаравы. Ярахаты косэ люблять всі дывчета. Радастава Драг. ЯРОВЫНА ж. Яравая культура. Грэчка, овёс, ячмінь, просо, лён — то всэ яровына, за то, шшё на высні сіюцца. Гарадная Стол. ЯРУГА ж. Размыты ўчастак дарогі. Прошлой высною у нас було мныго яругей. Какорыца Драг. 2. Яма. Нычого косэтэ, да ('дзе') яруга. Брашэвічы Драг. 3. Лужына. На дорозы стояла вылыка яруга. В. Якаўчыцы Жабін. ЯРУС м. Яма, у якую сыплюць на зіму бульбу. Яруса на зіму тэпло накрывають. Пясчанка Бяроз. Пры дарозе быў выкапаны ярус. Кукава-Бор Ганц. ЯСЁНКА ж. Дэмісезоннае паліто. В магазін прывэзлы новы ясёнкі. Аркадзія Брэсц. Водна була в ясёнцы. Міжлессе Бяроз. Ті одразу я пузнала пу ясёнцы. Ялач Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 297 ▶