БУЗУН м. Забіяка. Усюды ўбачыш гэтуго бузуна. Ражкоўка Кам.
БУЙКІ мн. Буякі. Набрала поўнае вэдро буйкоў. Мікашэвічы Лун. Ну й ек насыпалось на зымлю буйків, вжэ пэрэспілы. Гершоны Брэсц.
БУЙМЭ выкл. Гл. бігма I. Буймэ правда! Пугачова Брэсц. Буймэ ны пужыну с тубою куруву. Радзеж Малар.
БУНЬКА ж. 1. Шкляная пасудзіна, слоік. Бунька з квасом стояла на столі. Азяты Жабін. Вылый молоко в буньку. Ляхавічы Драг. 2. Бурбалка. Дошч пэрэходный, гля, вжэ мэньшы бунькы в калюжыны. Гершоны Брэсц. 3. Мыльны шарык. Возьмэ соломинку, розвэдэ мыло в воді і пускае бунькы. Барычэвічы Пін.
БУНОВАТЫ незак. Доўгі час халасцякаваць. Во бунуе, скількі літ, а шчэ ны жэныцця. Сулічава Драг.
БУРКА I ж. Дзіцячая цацка — гузік на дзвюх нітках. Зробі дзіцяці бурку, нехай іграе. Цераблічы Стол.
БУРКА II ж. Ватоўка, даўжэйшая за звычайную. Бурка — вэльмы нэповоротная одэжа, алэ позыч з'іздыты по сіно. Ботава Пін.
БУРКАЛА мн. Частка ткацкага станка — драўляныя блочкі, прымацаваныя да верхняй перакладзіны, якія рэгулююць становішча нітоў. Ну й добры буркала выйдуть з клёна, алэ ёго трэба напэрш просушыты. Моталь Іван.
БУРСА ж. Вялікая луста. Одрэзаў бурсу хлеба. Белавуша Стол.
БУРУШЧЫ прым. Бадлівы. Корова в сусіда бурушчая, одыйды, дітятко, далій. Гершоны Брэсц.
БУРЦЫЯ ж. Сварка. Ек довідаўся, то такую бурцыю поднеў. Акропна Драг.
БУСЕК, БУСЬКО м. Бусел. А бусёк высоко до нэба лытыть. Карсынь Іван. На блавішчыння бусько прылытів. Вулька Сіманаўская Драг.
БУСЫНЬ, БУСЭНЬ м. Тое ж. На нашым дэрыві бусэнь зробыв гнэздо. Дружба Брэсц. Гніздо бусыня. Чарнаўчыцы Брэсц.
БУХМАРОК м. Невялікая хмара. Було сонцэ, а тэпэр бухмарок наплывае. Сулічава Драг.
БУХТА ж. Яма, напоўненая вадою; гразкае месца. Гляды, бо в бухту влізэш. Кустын Брэсц. Туды ны кіруй, бо ны пройдэш, там настояшча бухта. Павіцце Кобр.
БУХТАВЫЦЯ, БУХТОВЫЦЯ ж. Тое ж. В такую бухтовыцю влізла. Вулька Сіманаўская Драг. С хаты ны выходе, дошч і дошч, бухтовыця настояшча. Пескі Кобр
115 👁