ю КЖНА мн. Вокны. Юкна булы одкрыты. Ботава Пін. ЮР м. Bip. Глядзі, бо там юр, утопісса. Азярніца Лун. ЮРКО н. Кіёчак для вязания снапоў. Возьми юрко на полз. Олтуні Малар. ЮРЧЫК м. Вялікі каравай хлеба, які клалі ў жыта, што ўзыходзіць, каб быў лепшы ўраджай. Юрчык схавався, то хлеп новы вырос. Сварынь Драг. ЮСТРО н. Люстэрка. Я купила юстро. Высокае Бяроз. Вона подивилась у юстро. Заверша Драг. Дівчына сто'щь каля юстра. Сулічава Драг. У хаты на стыні вісыть юстро. Вавулічы Драг. Вона тылько i дыёылася в юстро. Замшаны Малар. Ми купили шкап з юстром. Парахонск Пін. ЮХА ж. 1. Бульбяны суп. Юха вдалася добрая. Гальцы Стол. 2. Халадзец. Юха на вяселлі била перасолена. Востраў Ганц. Зваріла голову i ногі на юху. Альшаны Стол. 3. Кампот. Юха вэльмы смачна з свіжых яблык i вышэнь. Моталь Іван. ЮШКА I ж. 1. Булён. Хворому подалі куриную юшку. Камень Пін. 2. Суп з крыві i перацёртай мукі. Кроу з паршу ка збяры, юшку зварым. Нецеч Бар. 3. Вадкая частка стравы. Гушчу забрала собе, а мне оно юшку покінула. Валішча Пін. ЮШКА II ж. Засоўка ў коміне. Аткрый юшку, а то поўная хата дыму. Дамашэвічы Бар. Закрываць юшку рана. Заполле Лях. У новую піч поставілы дябэлые юшкі. Церабяжоў Стол. ЮШНЫК м. Халадзец. Я пайду в город, куплю голову i навару юшныку. Ботава Пін. ЮЦ, ЮЦЬ м. 1. Страўнік. Іжа попадав зразу в юц, а посля в кышкэ. Брашэвічы Драг. Маты прибирала кишки i вымыла юця. Ялач Драг. 2. Сальцісон. Маты зробыла юца. Журавок Іван. Приложи камынём юця. Дарапеевічы Малар
Дадатковыя словы
стощь
10 👁