Старонка 265
◀ / 297 ▶
ны ў працэсе ткання. Шпаруты, коб дэржалы, круглы. Спорава Бяроз. ШПАРЫ мн. Боль ад холаду. Шпары в рукы і в ногы позаходылы. Корчыцы Кобр. Такі мороз вылыкі, шо аж шпары у рукі зайшлы. Здзітава I Бяроз. ШПІРКА, ШПЫРКА, ШПЭРКА ж. Сала. Бульбу зажарують шпіркою. Радастава Драг. Він одрізав собі кусок шпіркі і наівся. М. Шчытнікі Брэсц. Маты дала сынувы шпыркі. Дубіца Брэсц. Він йів шпэрку. Павіцце Кобр. ШПЛІНТ м. Плінтус. Шплінт був вжэ прыбытый. Ляхаўцы Малар. ШПОНКА ж. Запінка. Він згубыв англійску шпонку. Рыкавічы Жабін. ШПРОЦЫ мн. Вушак. На шпроцах вісыв шнур. Ляхаўцы Малар. ШПРЫХА ж. 1. Вязальная спіца. Вуна в'язала шкарпэткі на штыры шпрыхі. Макраны Малар. 2. Спіца ў коле. У ровэровы була выламана одна шпрыха. Макраны Малар. ШПУЛЯ ж. Кола. Шпуля добрэ поддэржуе полотно, коб воно ны стягвалося. Ляхавічы Драг. ШПЫЦЯ ж. Стрэмка. Я в палэць загнала шпыцю. В. Якаўчыцы Жабін. ШПЫЧКА ж. Тое ж. Я загнала пуд пазюр вылыку шпычку. Гальцы Стол. ШТАНДАРА ж. 1. Калодка, на якую кладуцца першыя вянкі хаты. Зрубілі дуб для штандар. Азярніца Лун. 2. Калодка, на якую ставіцца печ. Цепер укопалі штандары на печ. Талмачова Стол. ШТОКІЛ м. Паркан. Старый, поваляный у мынэ штокіл. Хабы Брэсц. ШТЫБНО прысл. Вузка, да стану (пра вопратку). Штыбно пошыла кофту. Кустын Брэсц. ШТЭГАТЫ незак. Кульгаць. Штэгае вжэ давно, ныяк нога ны гоіцця. Кустын Брэсц. ШТЭМПОЛЬ м. Гл. штандара 1. В яму ставым штэмполі, на іх кладэм пудрубы, або пудвалкы. Падкраічы Бяроз. ШТЭРНАЦЦЯТКА ж. Бёрда на 14 пасмаў асновы. Штэрнаццятка — бэрдо, пасом у бэрдэ богато, густэ бэрдо. Сварынь Драг. ШТЭРХАТЭ незак. неадабр. Таўчы, калоць. Штэрхав кэём у солому, шось шукав. Субаты Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 297 ▶