БРОШЧЫНА ж. Плесня. Знымы брошчыну i застылы чысту онучку. Гершоны Брэсц. БРУКАЛО h. Палена, прывязанае да шыі каровы. Походюшчоі коровы на шыю брукало прывязвають, так вона ны можэ втычы далэко. Пескі Кобр. БРУКОВЫННЕ н. Лісце бручкі. Бруковынне кінь свынюм. Гершоны Брэсц. БРУСЛША ж. Варэнне з брусніц. Брусліна добра з грушмі. Адрыжын Іван. БРУЧКОЎНІСКО н. Гл. бруковынне. Бручку вырвалі, бручкоўніско вывэзлі. Бастынь Лун. БРЫДЗЭНЬКНУТЭ зак. Разбіцца, нечакана ўпасці. Ек брыдзэнькнула со злосці аб зэмлю гэтэ мыскэ. Сулічава Драг. БРЬІЗІЛЁТ м. Бранзалет. Він на руці мае брызілет, eo як блышчыть. Макраны Малар. БРЫНДА м. i ж. зневаж. 1. Валацуга. Пошов той брында зное до клуба. Кустын Брэсц. Брында усігда без работы. Слабажаны Бар. 2. Неахайная жанчына. Гэта брында езыком трэпаці масцер, у сэбэ ў хаці калу нэ бачыт. Шылін Бяроз. БРЬІНДЗА ж. Пасолены сыр, тварог. Бывало озьмём творогу, замесемо, посолімо, у дзежачку складземо, i стоіць, то брындза. Я к трэба есці, подогрэем да емо. Харомск Стол. БРЬІНДЫ мн. Брыжы. Прышый брынды до галькі. Андрыянаўка Пруж. БРЫНІТЫ незак. Бруіцца. Грэблю прорвало, вода так i брыныть, так i пэрэлываецца по каміньчыках, по бугорках, выдно всэ до самісінького дна. Барычэвічы Пін. БРЭНЬКАЦЬ незак. перан. Пасвіцца на дрэннай пашы. Загнала коровы на пустую пожню, крб брэнькалі ўвэсь дэнь? Шылін Бяроз. БУБНАТЫЙ прым. 3 тоўстымі круглымі бакамі (пра жывёлу). Такая вжэ бубната корова, хутко будэ тэлытыся. Гершоны Брэсц. БУБНАЧ м. экспр. Бурклівы, сярдзіты чалавек. Хоч вон i бубнач, але ўжэ сам любую роботу робіт добрэ. Шылін Бяроз. БУБОТКА ж. Бутон. Буботка ружы росцвітае. Гершоны Брэсц. БУДАЙ часц. Бадай. Будай ны вуна робыла. Радастава Драг
Дадатковыя словы
брўкало
21 👁