ЧАТОВАТЫ незак. Сачыць, чакаць. Чатовала, покыль вын ны выйдэ з лавкы. Сіманавічы Драг.
ЧАЎКОТЁТЫ незак. Хлюпаць. Ужэ ў чоботях чаўкотеты стало, так многа воды наліло. Валішча Пін.
ЧАХОЛ м. Манжэт. Одны чахлы порваліса ў кошулі. Бор-Дубенец Стол.
ЧАЧОТКА ж. Нарасць. Навошта ты гэтую бярэзіну зрэзаў, яна ўся ў чачотках, патрэбна было б гладкую якую. Альхоўцы Лях.
ЧАШКА ж. 1. Некалькі віткоў нітак на клубку. Вілі юрком, коб цвердзейшы быў клубок, коб ні осоцаліса чашкі. Бузуны Пруж. 2. Плецены кораб. Чашкк стояла з ягодьмы. Бездзеж Драг.
ЧАШНЫК м. Шафер. На васіллі чашныком буў хлопэц з Мінска. Спорава Бяроз.
ЧАШЧЭВІК м. Падбярозавік. Хадзіла сягоння ў лес. Цэлую сумку чашчэвікаў прынясла. Няма сёлета баравікоў. Чэрніхава Бар.
ЧВАНДЫТЭ незак. Дыміць. Дрова ны гореть, а оно чвандыють. Брашэвічы Драг.
ЧВЁРЫЦЬ, ЧВЭРЫТЫ незак. 1. Многа гаварыць пра што-н., абгаворваць. Суседка ў нас ёсць адна. Яна знае адно, чверыць на кожнага, што ёй на язык прыйдзе. Гарадзішча Бар. 2. Злаваць. Не трэба чвэрыті собаку. Бастынь Лун. 3. Рабіць абы-што. Як почаў вон у той хаты чвэрыты, дак мы потом ныц на мэсці нэ нашлі. Валішча Пін.
ЧВІРТКА, ЧВЭРТКА ж. Драўляная пасудзіна. Чвіртка жыта. Ляхаўцы Малар. У чвіртцэ була мука. Перавысь Малар. Тылушцы заныслы чвэртку січкы. Хаціслаў Малар.
ЧВОГНУТЫ зак. экспр. Зачапіць, ударыць. Ногою чвогнуты. Сіманавічы Драг.
ЧВУРКА ж. Чацвёрка. Зося ў школі заробіла чвурку. Вулька IЛун.
ЧЕД м. Чад. От чеду вельмы болыть голова. Ляхавічы Драг.
ЧЁШЧА ж. Цешча. Я быў сёння ў чешчы. Дварэц Лун.
ЧЁШЧЫНА ж. Міска. У чешчыну насыпалы курдуп. Яміца Малар.
ЧОБАТ, ЧОБОТ, ЧОБУТ м. Бот. На дзеду былі старые чобаты. Скорцы Пруж. У лавку прывезлі чобаты. Сямігосцічы Стол. Хлопэц ішоў у вэлікіх чоботах. Пяс
Дадатковыя словы
чвўрка
36 👁