ЦІМАЛКО прысл. Многа. На лугу рустэ цімалко квыток. Індычы Кам. ЦІПАНЯТА, ЦІПУНЯТА, ЦІПЭНЯТА, ЦЮПЫНЁТА мн. зб. Кураняты. Квоктуха вывела двенаццаць ціпанят. Вулька І Лун. Ля ганку стояла курыца с ціпунятамі. Варанілавічы Пруж. Ціпэнята ўсе маленькіе. Валішча Пін. З курою ходять цюпынета. Юхнавічы Іван. ЦІХА ж. 1. Саматканая дзяруга. Нывістка выткала вэльмы хурошу ціху. Галоўчыцы Драг. 2. Вялікі мяшок для мякіны. Там у кутковы лыжыть ціха, насып еі повну. Залессе Кобр. 3. Матрац, сяннік. Батько пошов у клуню набываты ціху. Воса Кобр. ЦІЦІВА ж. Бацвінне. Ціціва варылася з бульбай. Ласасіна Пруж. ЦОЎДРА ж. Вялікі кавалак чаго-н. Да ж ўзяў цэлую цоўдру сала. Валішча Пін. ЦУКРОЎКА, ЦЮКРІВКА ж. Сорт салодкіх яблык, груш. Цукроўка росла, грушэ такіе смачные булі. Валішча Пін. Цюкрівка — такыі яблыка, шо вэльмы солодкы. Літоўск Драг. ЦУНІК м. Маленькая калодачка даўжынёй каля 30 см. Одрэж цуніка. В. Малешава Стол. ЦУРБАЛКІ мн. Трэскі. Трэба насобіраць хоць цурбалкоў да натопіць у грубе. Купаўцы Лун. ЦУРКА ж. Прылада для вязання снапоў. Возьмы цурку, а то ны звяжэш снопа. Ботава Пін. ЦЫБАЛКА ж. Гушкалка ў выглядзе бервяна з пакладзенай на ім накрыж дошкай. Цыбалыса діты на цыбалцы. Рухча Стол. ЦЫБАЛО н. Тое ж. Пошлы, дывчата, поцыбаемоса на цыбало. Плотніца Стол. ЦЫБАНЯСТЫЙ прым. Цыбаты, даўгавязы. От цыбанястый бычок. Вулька Сіманаўская Драг. ЦЫБАТЫСА незак. Гушкацца. Цыбалыса діты. Рухча Стол. ЦЫБАТЭ незак. Збіваць што-н. з чаго-н. Гатэ еблыка траба цыбатэ. Вася цыбаў два еблыка. Туляцічы Іван. ЦЫБЭРОК м. Кубел. Гэтой цыбэрок зусім розламався. Высокае Бяроз. ЦЫГАНІК м. Сцізорык. Цыганік здалюк блішчав, як серэбро. Навасёлкі Пруж. Памянш. ц ы г а н ч ы к. Даты одрэзаты хлеба цыганчыка? Падкраічы Бяроз. ЦЫГНУЦЬ зак. Скокнуць. Як цыгнуў с самахода і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁