Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
гле геты діты замазаны. Ляскова Кобр. Ён цёнгле быў весёлы. Ліпск Лях. Ты цёнгло шось выдумаіш. Саха Драг. Цёнгло трэба буракы пулоты. Павіцце Кобр. Цёнгло кіт за мною выходытъ. Гальцы Стол. Цёнгля я чакаю цябе. Навасёлкі Бар. Нашы дзяды цёнгля рабілі ўсё сваімі рукамі. Ласасіна Пруж. ЦЕПАВКА ж. Гл. цапка. Пырыбы цёпавкыю зэмлю. В. Якаўчыцы Жабін. ЦЁРЛА ж. Міска, у якой труць што-н. А я ўчора цёрла купіла ў анучніка. Мазуркі Лях. ЦЁСКА ж. Лучына. Маці запаліла цёску, каб святлей стала ў пакоі, i начала шукаць мае валенкі. Дзяніскавічы Ганц. Брат прынёс у хату цёскі. В. Чучавічы Лун. ЦЁТАТЫСЬ незак. Сварыцца. Воны цёталысь i довго ны говорылы потом. Галоўчыцы Драг. ЦІБАРКА ж. Драўлянае вядро. У цібарку налэлі воды. Цна Лун. * ЦШАХ, ДЫБАХ, ЦЫМБАХ, ЦЮВАХ м. 1. Кветканоснае сцябло цыбулі. Мой хлопэц вытягса за лето, як той цібах. Валішча Пін. Вся цыбуля пошла в цымбахы. Камянюкі Кам. 2. Зялёнае пер'е цыбулі, часнаку. Нарву цыбахів у городы. Бурмакі Драг. Шчоб холоднык був смачніші, цыбахы трэба шчоб булы свіжыі. Семяховічы Пін. У нас цыбахы як лоза ростуть. Гальцы Стол. Цюбахе крешать, дубавляйуть ду іх смітанэ i ідють. Радастава Драг. ЦІВКА, ЦІЎКА ж. 1. Цэўка. Скылько ты цівок насучыла? Камароўка Брэсц. Шэ одна цівка з ныткамы, а там трэба будэ зное сукаты. Ляхавічы Драг. Трэба ж одрызаты цівку такую, коб улізла в човнык. Какорыца Драг. Пока ў сукало ціўку заложыў, то поломаў. Валішча Пін. 2. анат. Частка рукі ад локця да кісці. Ударыўса ціўкою об камэнь. Валішча Пін. У мынэ боліть ціўка. Церабень Пін. ЦІВОСЕ прысл. Даўно. Цівосе гэто было. Пузічы Лун. ЦІКАВЫ прым. Цікаўны. А цікавы які, дапне ўсюды. Пачапава Бар. ЦІКНУЦБ зак. Глянуць. Цікні ў вакно, хто там ідзе. Паланэчка Бар. ЦІЛНА прым. Цельная. У нашой чэрэді одна цілна тэлушкаv Сварынь Драг. ЦШАЛЫ прым. Вялікі. На столі стоіть цімалая кварта. Міжлессе Бяроз. 17. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере
16 👁
 ◀  / 297  ▶