БРАКІВА ж. Крапіва. Под плотом росце браківа. В. Малешава Стол. БРАНКА ж. Самаробная вязаная кофтачка. Ох, і цёплая бранка. Велямічы Стол. Вывязала шэрсцяную бранку. Альгомель Стол. БРАТАНІЧ, БРАТАНЭЦЬ м. Пляменнік. Вон муй братаніч. Альшаны Стол. То батьков братанэць. Пескі Кобр. БРАТАНКА ж. Пляменніца. То дочка, а то братанка. Альшаны Стол. БРАТЕННІК м. Дваюрадны брат. Братеннікі у скрысенне былі на кірмашы. Высокае Кам. БРАТЕННІЦА ж. Дваюрадная сястра. До нас прышла вэчором братенніца з мужом. Высокае Кам. БРАТЫ незак. Вязаць. Олеся як почнэ браты, як почнэ, дак гледьыш, ото й выбрала швэдра хлопцу. Валішча Пін. Чы догадаесса, якого свэдра брала я вчора? Каўбы Пін. БРАТЫСЯ незак. Жаніцца. Учора высілле було, довго збыралыса братыса Іван з Оксаною. Маладзельчыцы Пін. БРАТЫХА, БРАТЭХА ж. Браціха. Була в мэнэ вчора братыха. Дарапеевічы Малар. Моя братэха вэльмэ хороша. Шэбрын Брэсц. БРЕЖЫК, БРЫЖЫК м. Карункавая аборка. Брежык прышеты ду шапочкы. Бучамля Кам. Брыжык хорошэнькый. Гершоны Брэсц. БРОДНІК м. Браднік. У іх вэльмі густы броднік. Рубель Стол. Пошлы вэчором з бродныком на рыбу. Пінкавічы Пін. БРОДЫВКА ж. Месца, дзе раней быў брод. У бродывцы тэпэр добрый выпас. Ляхаўцы Малар. БРОІЦІ незак. Нішчыць. Броіла тухлі по калові, чому чоботы нэ обуці? Я тобе больш купляцім, дождэсся. Шылін Бяроз. БРОХАТЭ, БРОХАЦІ незак. 1. Разліваць. Вызла воду, тая брохае. Брашэвічы Драг. Хваціт брохаці воду, набраці нэ вэльмі хочэтэ. Шылін Бяроз. 2. Гучна шлёпаць па вадзе. Да нэ брохай так, всю рыбу порозгоныш. Каўбы Пін. БРОХНУТЫ зак. Гучна булькнуць. Нэ оглэдывса і брохнув у ополонку. Каўбы Пін. БРОХОТНЯ ж. Стукатня, грукат. Выдно, шо шэ нывдалая ткалля, бо наробыла набылыцамы брохотні на всю хату. Моталь Іван.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁