Старонка 243
◀ / 297 ▶
ся в іі, то нычого ёму нэ трэба, ны хаты, ны дэтэй. Каўбы Пін. УШЧЫННЫЙ прым. Цеснаваты, вузкаваты. Купэла б ужэ тыбі стэ пальто хурошэ на від, алэ ж вэльмо ушчыннэ, пурвецця хутко. Дзівін Кобр. УШЧЭПА ж. Прышчэпа. Посадзів два рады ўшчэпов коло хаты. Нарутавічы Бяроз. Ушчэпы добрэ прыняліса, ны одна нэ ўсохла. Хваросна Пін. УШЭЙНЫК м. Ашыйнік. Субака мае ушэйныка. Макраны Малар. Ф ФАЙЁРКА ж. Кружок на пліце. Закрэй на плеті дэрке файеркамэ. Арэхава Малар. Піч зробляна на штыры файеркы. Шэбрын Брэсц. ФАЙКА ж. Люлька. Дід курыв завшэ файку. Падбела Кам. ФАЛЬБАНКА, ФАЛЬБОНКА ж. Фальбона. Ек одену, бувало, спудныцю з фальбанкыю, то всі хлопцэ моі буле. Закозель Драг. Фальбонкы шырокыі прышыла. Кустын Брэсц. ФАРБЫТЫ незак. Фарбаваць. В нас фарблят швэдры, панчохі, хусткы. Хмелева Жабін. ФАРФАЛІ мн. Клёцкі. Німа лепшой еды, як фарфалі ў молоцэ. Любань Лун. ФАСТРЫГОВАТЫ незак. Фастрыгаваць. Зразу фастрыговаты трэба, а то потом можэ нэ так буты. Валішча Пін. ФЕСТМЕТР м. экспр. Здаравяка. Ты фестметр, у дзверах моіх не пройдзеш, а столю головою достанеш. В. Малешава Стол. ФІЛІЖАНКА ж. Талерка. Я ўчора купіла п'яць філіжанак. Мазуркі Лях. ФОСТЫК м. Чаранок. Фостыкы в стручку вэльмы короткы. Ляхаўцы Малар. ФУРА ж. Фуфайка. Фуру одзень, а то змерзнеш. Лыскава Пруж. ФУТРЫНА ж. Рама, у якой замацаваны аканіцы. Футрына зроблена з новуго дэрэва. Макраны Малар. Гэта футрына вэліка. Шэбрын Брэсц. ФЭДЭР м. Паз у дошках падлогі. Фэдэр трэба подогнаты в дошках. Радзеж Малар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 297 ▶