Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
БОЛОТО, БУЛОТО н. 1. Гл. болонье. Коровы в болото ны пускай. Кустын Брэсц. 2. Сенажаць на балоце. Болото нашэ тяшко косіці, купок вэльмі много. Шылін Бяроз. 3. Сена, скошанае на балоце. Але ж не усе коровы болото хочут есці, оношо сечку можна робіці. Пясчанка Бяроз. 4. Бруднае месца. Посэрэдзіне хата чыста, а под ложком болото. Шылін Бяроз. Шо ты вліз по коліно в булото? Гершоны Брэсц. 5. Бруд. Болото на ногах, а ты лізэш в хату. Кустын Брэсц. БОЛЬБА м. i ж. Балбатун, балбатуха. Надоів мні гэтой больба. Вавулічы Драг. БОМБЭЛЬ м. Бурбалка. Ходы побач, якіі бомолі з дошчу. Малеч Бяроз. Як оно бомбэлі скачуць, то знай, шо нэ хутко дошч пройдэ. Шылін Бяроз. БОНДА I ж. Скавароднік з хлебнага цеста. Вуна тыпэр напыкла смачных бонд. Клятышча Кобр. Памянш. б о н д а ч к а. Цеста засталося трохі, то трэба бондачку спячы. Нецеч Бар. БОНДА II ж. Пасаг. Ля мэі дочкі ужэ бонда готова. Міжлессе Бяроз. Сто рублёв — уся моя бонда. Баравікі Лун. БОРОДА ж. 1. Выступ у крокве, якім яна прымацоўваецца да верхняга вянца зруба. Кроква поддэржуецця бородою, а борода сядае в мурлату. Макраны Малар. 2. Ніжняя частка кудзелі. То борода, шо нытку тягнэш. Спорава Бяроз. БОРОДЗЕЙ м. Барадач. Намучылася вона з тым бородзеем. Казалі ей, шо жызні нэ будэ. Оношо борода хороша. Так i вышло. Шылін Бяроз. БОРУВКА ж. Лясная пчала. Борувкі лэдь ны замоклы. Радзеж Малар. БОРУШКАТЫСЬ незак. Дужацца, валтузіцца. Борушкався батъко з сыном ды стомывся. Кустын Брэсц. БОЎТКА ж. Бурбалка. Гледы, якіе вэлікіе боўткі на лужах. Шылін Бяроз. Першая боўтка упала. Пясчанка Бяроз. БОЯЗКО прысл. Страшна. Уночэ поголоска знекуль донэсласа, стало боязко. Стрыгінь Бяроз. БОЯКА м. i ж. Палахлівец. Такого бояку маты за руку водыть. Валішча Пін. БРАВАРКА, БРАВЭРКА ж. Цёплая вопратка, крыху карацейшая за паліто. Браварка цёплая, але холад даймаў. Дзяніскавічы Ганц. Моц бацько купіў бравэрку. Пузічы Лун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бомблі
22 👁
 ◀  / 297  ▶