Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
Мінянка Кобр. Кнышкы булы зложаны в тэчку. Хмелішча Малар. Тэчка c кнышкамы була важкая. Бярозавічы Пін. Діты з тэчкамы ідуть у школу. Юнішчы Стол. ТЯГЛІЙ м. ГІрацавіты чалавек. Ныздарма мынэ тягліём зовуть. Оно знаю тягну, a іншыі одпочываютъ. Моладава Іван. ТЯЖ ж. Два вяровачныя колыды або вяроўка на ярме, на канцы якой мацуецца канец дышла. Яром з тяжэю, бэз тяжэі: Наплетена тяж. Альманы Стол. У УБКОСОК м. Месца, дзе выкасілі траву. Устався убкосок с краю. Гершоны Брэсц. УБЛОВЛІВАТЫ незак. Вылоўліваць. Пучалы убловліваты дычыну. Казловічы Брэсц. УБЛЬІСЫТЫ зак. Зняць кару. Дружба Брэсц. УБУРІГ, УБУРЫГ м. Абарог. Всё плачэ, шчо сіна ныла, a вжэ убуріг поеный. Харсы Брэсц. Пут убурігом лыжело сіно. Дубіца Брэсц. Батько с сыном складають сіно в убурыг. Камянюкі Кам. УБЦЭНЬГІ, УБЦЭНЬКЬІ мн. Абцугі. Убцэньгі i гвозді лыжалы на полкі. Клейнікі Брэсц. Гвозді выймають убцэнькамы. Пугачова Брэсц. Вытяеае гвоздя убцэнькамы. Дружба Брэсц. УВОБГАТЬІ зак. Шчыльна скласці, уціснуць. Усё у чумайдан увобгала. Корчыцы Кобр. УВЬІВІЧ м. Палатно, якое дораць навароджанаму. К ума накрыла дытя увывічом. Казловічы Брэсц. УВЭРЭДА ж. Стомленасць, зморанасць. Од важкоі роботы у моі бабы була увэрэда: права рука вельмы боліла. Багданаўка Лун. УГЁ прысл. Ужо. Уге змеркалосо. Сінкевічы Лун. Уге всё гатова. Пузічы Лун. УГНОЯТБІ незак. Угнойваць. Як шо полз добрэ угнояты, то вродыть хороша. Забалацце Малар. УГНЫРЫТЫСЯ, УГНЭРЫТЫСЯ зак. неадабр. Задумацца, засяродзіцца, апусціць галаву ў задуменні. Шо ты йдаш, голову угнэрыушэ, ныкого кругом ны бачыш. Аляксеевічы Драг. Угнырывся в тую кнігу i ны чуе. Кустын Брэсц. УГРАЗБІТЫ, УГРАЗЭТЭ, УГРОЗЬІТЬІ зак. Разверадзіць (рану). Як угразыла рану, то думала, шо кончу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 297  ▶