Старонка 233
◀ / 297 ▶
ТРОХРОШКІ мн. Гл. тройчакы. Трохрошкі — до сіна вылкы дэрэвляны. Радзеж Малар. ТРОШЧЫТЫ незак. 1. Разбураць, ламаць. Трактором плота почаў трошчыты, ездыты нэ ўмее, а сеў. Валішча Пін. 2. Рваць. Улез вэчором у садок і давай трошчыты яблыка. Валішча Пін. 3. Прагна, хутка есці. Сеў і почаў трошчыты ўсэ, шчо на стол поставілі. Валішча Пін. ТРУБЭ мн. Вотруб'е. Ек мэлэш на вальцэ, на пэтэль муку, утходять трубэ. Радастава Драг. ТРУДОВІК м. Працаўнік. То ж трудовік, завшэ за роботою. Мачуль Стол. ТРУСКАВКІ, ТРУСКАВКЫ мн. Клубніцы. Сітым літом хутко пуспілы трускавкі. Клейнікі Брэсц. Уже поспілы трускавкы. Закозель Драг. Варэнне з трускавок вэльмі смачнэе. Гальцы Стол., Боркі Пін. Сусідка поіхала продаваты трускавкы на базар. Гошава Драг. На градзе много трускавак. Гошчава Івац. ТРУСКАТЫЙ прым. Кусцісты (пра лён). З вэлыколёну то мэнш сэмэна, бо вун нэ такый трускатый. Радзеж Малар. ТРУСЫНЯТКО н. Трусяня. Трусынятко любыть грітыся на сонцы. Шэбрын Брэсц. ТРУСЫТЫСА незак. Дрыжаць. Вун трусыцца от холоду. Відзібар Стол. ТРУСЬ м. Трус. Трусь сыдів у клеццы. Людвінова Драг. ТРУТНЫХА ж. Трутнёўка. Трутныха розводыть трутны. Макраны Малар. ТРУТОВКА ж. Тое ж. Як мы забылы матку і довго нэ пітсаджуем, пчолы самы с сэбэ роблять трутовку. Спорава Бяроз. ТРУХМАЛ м. Крухмал. Трухмалом трухмалыты у ночовках марлю. Ляхаўцы Малар. ТРЫБ м., ТРЭБА ж. Прасека, прагал. На трыбу ставылы мэтры. Камянец. Просыклы новый трыб. Каменка Кобр. Пуд проводамы вырубвають трэбу. Хрыса Бяроз. ТРЫВІНКА ж. Братавая. Трывінкі пошлы копаты картоплі. Рыкавічы Жабін. ТРЫВУШЧЫЙ прым. Вынослівы. Трывушчый чоловік, такое горэ, а він тылькі счорнів. Кустын Брэсц. Кіт самый трывушчый. Гершоны Брэсц. ТРЫКА ж. Драўляная лаўка. Бацько зробіў трыка. Шэйпічы Пруж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 297 ▶