ваецца перадок воза. Суголовок і тородынкі з воза, тородынкамы суголовок до осе прыкрэпляецца. Падкраічы Бяроз.
ТОРОЧКЫ мн. Завязкі ў навалачцы. Так хутко торочкы поодрывалыся, шо трэба знов прышываты. Мінянка Кобр.
ТОРОЧЫТЫ незак. Даказваць. Всэ торочыла, шо так добрэ зробыла. Кустын Брэсц. Хватыть торочыты однэ і тэе. Валішча Пін.
ТОРП м. Сцірта. Людзі аж до поту робілі на торпе. Мокрае Пруж.
ТРА, ТРЭ мад. Трэба. Тра було йты тобі шчы вчора на тую роботу. Багданаўка Лун. Трэ ісці ў магазін хлеба ўзяць. Заліпенне Лях. Кому трэ було, той даўно нашоў, чым города згораты. Хваросна Пін.
ТРАВЛЯНЫЙ прым. Травяністы, з травою. Травляноі соломы прывіз. Рухча Стол.
ТРАПЕНЯЦ м. Неспакойны, хуткі ў дзеяннях чалавек. Яны ў сям'і ўсе такія. Адзіны сынок і той трапеняц. Гарадзішча Бар.
ТРАПІЛА н. Трайня. У гэтым возе новае трапіла. Ласасіна Пруж.
ТРАПКАЧ, ТРЭПКАЧ м. Невялікі льняны ручнік. На гвоздзіку вісыв трапкач. Семяховічы Пін. Узяла трэпкача стола вытэрты. Валішча Пін.
ТРАПЛО, ТРЭПЛО, ТРЭПАЛО н. Трапло. Трапло хутка мільгала ў руках жанчыны. Калоднае Стол. Трэпло було новэе, оно шчо зроблянэе. Валішча Пін. Трэпалом лён трэплють. Хваросна Пін.
ТРАПУНОК м. Нечаканы выпадак. Шо в тыбэ за трапунок? Сіманавічы Драг.
ТРАПЯТУХА ж. Варэнік з бульбы, начынены мясам. Мама прыгатавала трапятухі. Дзяніскавічы Ганц.
ТРАПЯТУХА ж. Рухавая жанчына. Чаго ты, трапятуха, спяшаеш? Каб усё акуратненька, памаленьку, то больша польза була б. Востраў Ганц.
ТРАПЯЦІНА ж. Шкіпінар. Трапяціною помажу. Вялікая Гаць Івац.
ТРАСЫЛЭВЫНА ж. Дрыгва. Корова ўлезла ў трасылэвыну. Навасёлкі Кам.
ТРАХОТУНКА ж. Матацыкл. Брат купыв собі трахотунку. Пугачова Брэсц.
ТРАЧ м. Чалавек, які распілоўвае дрэвы. Мы наймалы трачув трачоваты ліс. Казловічы Брэсц.
85 👁