Вядро з вадой заўсёды стаяла на тамбуры, які зрабіў сам дзед. Квасевічы Івац. ТАМДЗЯКА прысл. Гл. тамака. Тамдзяка стаяў napтызанскі атрад. Квасевічы Івац. ТАРАБАН м. Кош, сплецены з дранкі. Дзед назбіраў поўны тарабан грыбоў. Альшаны Стол. ТАРАГНІЦЬ незак. экспр. Хутка гаварыць. Не тара&ні гэтак. Велямічы Стол. ТАРАДАЙКА ж. Кошык з сасновай дранкі. Цэлу тарадайку ягод набрала. Велямічы Стол. ТАРАНДІТЫ незак. экспр. Балбатаць. А баба тая нэ кончае тарандіты: тарандыть i тарандыть. Радзеж Малар. ТАРАНОУКА, ТАРНОВКА, ТЭРНОВКА ж. Шарсцяная хустка ў кветкі. Трэба заеязаць тараноўку ў цветы. Цераблічы Стол. I дзе воны достаюць такіе тараноўкі? Альгомель Стол. Зав'яжэ тарновку — вона тобі до твару. Ладараж Пін. Нывістка купыла білу тэрновку. Бярозавічы Пін. ТАРГАНКА ж. Конная малатарня, Жыто молотять на тарганцы. Камянюкі Кам. тАРКОВАТІ незак. Церці на тарцы. Мам, ты будзеш тарковаті картоплю на тарцы? Сінкевічы Лун. ТАРНЫЦЯ, ТЭРНЫЦА, ТЭРНЫЦЯ ж. Прылада для апрацоўкі лёну. Матруна тарла тарныцію лён. Перавысь Малар. У нас тэрныцою ужэ мало колы лён труть. Гальцы Стол. Лён обробляють тэрныцею. Шэбрын Брэсц. На тэрныцы тэрлы, а трыпачкою трыпилы. Ладараж Пін. ТАРПА ж. Торф. Тарною слаўна паліць у печы. Плехава Івац. ТАРПАТЫН ж., ТАРПАТЫНА ж. Шкіпінар. Гарэлкі з чаём 0ыпіў, спіну тарпатыном нацерлі, й кашэль прайшоў. Магіліцы Івац. Дай я тобе ноге натру тарпатыною. Мазуркі Лях. Пах тарпатыны. Навасёлкі Бар. ТАРПЁЛЬНЯ ж. Яма пасля торфу. Выкапалі тарпелъню глыбокую. Навасады Бар ТАСЫНУТЫ зак. Пхнуць. Тасынув ёго за руку. Вулька Сіманаўская Драг. ТАТОВЫНА ж. Націнне. Татовыну на бураках трэба позрываты. Kpai Івац. ТАТУСЬ м. Хросны бацька. У нас добры татусь. Цераблічы Стол. ТАХАТЫ незак. 1. Узбоўтваць. Крохі потахай цэбра, бо насподы будэ муля. Сіманавічы Драг. 2. Стукаць
Дадатковыя словы
завяжэ, тасынўты, татўсь, трыпйлы
12 👁