Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
СТУЖІТЫ зак. Трошкі зацвярдзець, падшэрхнуць. Врано крохэ стужіло, можна пройты. Сварынь Драг. СТУЗАТЫСЯ незак. Бегчы ад перапуду. Як то тыі овэчкы, шо то стузаютця. Чоловік як налякаетця, кажуть, шо стузався. Радзеж Малар. СТУЛЮВАТЫ незак. Набліжаць адно да другога. Стулюіш порода i спынку, сшываеш. Сварынь Драг. СТУЛЯНКА ж. устар. Пілотка. Хлопыць був у стулянцы. Пажэжын Малар. СТУРЗАЦІ зак. Расскубці. Трэба воўну стурзаці, бо почну ужэ прасці, хочу шкарпэткі выўязаці хлопцові. ' Шылін Бяроз. СТУС м. Яма для бульбы. Чуць ек у стус не ўваліўса. Альгомель Стол. Два стусы картоплёў на зіму закопалі. Цераблічы Стол. Мой чоловек вукопаў стуса, шчоб захаваць на зіму картоплі. В. Малешава Стол. СТЫГНЯК м. Кумпяк. Удріж стыгняка гостюм. Дарапеевічы Малар. СТЫДОТТЕ н. экспр. Сорам. Стыдоття наробыла на всё сыло. Кустын Брэсц. СТЫЙКА, СЦІЙКА ж. Прыстасаванне, у якое ставяць малое дзіця. Дід зробыв стыйку малому. Заверша Драг. Сційку постав на зэмлю, а то йічэ дытя впадэ. Гальцы Стол. Памянш. с т ы e ч к a. Дытя стоіть у стыечцы. Ляхаўцы Малар. СТЫЛО н. Стойла. Загнала тэлушку на стыло. Ляхаўцы Малар. СТЫШРЬЕ, СТЫПЫРЬЕ, СТЫПЫРНЕ, СТЫПЭРЬЕ н. Пер'е цыбулі, часнаку. Быжы нарвы стыпірья. Дубіца Брэсц. Стыпыръе було зылёнэ. Макраны Малар. Наломаю стыпыркя цыбулі. Хмелева Жабін. Стыпэрье часныку мы ны імо. Ляхаўцы Малар. СТЭ займ. Гл. сітэ. Стэ відро люмінювэ. Гаравіца Драг. Стэ мні всё вдома е. Сварынь Драг. Стэ дэрэво я пусадэв. Радастава Драг. СТЭБЭЛІНА, СТЭБЭЛЫНА ж. 1. Сцябло. Стэбэлі на тоўста у лебэдзе, трэба вырэзва'ці ножом, ужэ нэ прополем картоплі. Шылін Бяроз. Стэбэлына добра, а картопэль ныякый. Судзілавічы Бяроз. СТЭГНО, СЦЕГНО н. Гл. стыгняк. Смачнэ стэгно, той розыйшлося хутко. Судзілавічы Бяроз. Сцегно заправіла, да у соль положыла. Бастынь Лун. СТЭЖАР, СТЭЖОР, СТЭЖЭР м. 1. Стажар'е. Шоб ны стэжар, то зусім мышы солому поілы б. Махро Іван. Ох
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вырэзваці, пере, стажаре, стўзатыся, стўлюваты, стўлянка, стўрзаці
10 👁
 ◀  / 297  ▶