Зыйшлыся старыі стружчыкы, то порадять. Макраны Малар.
СТРУЛЭЧНІКЬ м. Сланечнік. Струлэчнікь начынае цвістэ. Радастава Драг.
СТРУМКОВАТО прысл. Няроўна, вузлавата. Напредэнэ струмковато. Олтуш Малар.
СТРУМКОВАТЫЙ, СТРУПОВАТЫЙ прым. Няроўны, вузлаваты. Струмковатэ полотно, нэхорошэ, нэгладкэ. Олтуш Малар. Струповатый ручнык. Спорава Бяроз.
СТРУМЭНТ м. Сталярскія прылады. Добрый столяр мае добрый струмэнт. Хмелева Жабін. У кожного столяра е струмэнт. Шэбрын Брэсц.
СТРУПОК м. Верх, вяршыня. Ворон на лыпыны на самому струпковы сів. Вулька Сіманаўская Драг.
СТРУЧНЫЙ прым. З мноствам ягад. Агрэст того року быў стручный. Падкраічы Бяроз.
СТРЫЖОВАТЫЙ прым. Роўны, гладкі. Стрыжоваты доскі добры, воны бэз суків. Шэбрын Брэсц.
СТРЫЖЭНЫСТЫЙ прым. З тонкім слоем абалоні. Колысь смулу ны тягнулы, ліс був стрыжэныстый. Пажэжын Малар.
СТРЫЖЭНЬ м. Згустак гною ў скуле. Хутко пройдэ чырак, стрыжэнь ужэ вылазіт. Шылін Бяроз. Да скулы, да стрыжня трыпутніка прыкласці трэба. Дзераўная Бар.
СТРЫЛЕЦЬ м. Паляўнічы. Стрылець тылько стрыляе, остатне робят другі. Хмелева Жабін.
СТРЫЛКЫ мн. Насенне сланечніка. На базары шклянка стрылок дваццэть копеёк. Дубраўкі Драг. Мы высушылы много стрылок. Заверша Драг.
СТРЫПАЧ м. Мера валакна, дзве-тры жмені. Дэсыть стрыпачів, то повысмо. Адрыжын Іван.
СТРЫШАЛЬНЫК м. Край страхі, што навісае над сцяною. Воны сховалыся од дошчу под стрышальнык. Ляхаўцы Малар.
СТРЭНЧЫТЫ незак. Настойліва раіць. Гэто ж сусідка так ёму стрэнчыла. Судзілавічы Бяроз. Стрэнчыла ёму пойці сёгонь, хай бы послухаў. Шылін Бяроз.
СТУБЛО н. Невялікі вадаём. Коло нашого сыла е нывылыке стубло. Вулька Дастоеўская Іван. Стубло було такое глыбокэ, шо ціла носілныця хавалася. Бабровічы Івац.
СТУГОНІТЫ незак. Грукатаць. Нідэ далэко шлы боі, блыскало, прыложыш ухо до зэмлі, стугоныть. Да нэ стугоны ты так, дытя спыть! Каўбы Пін.
77 👁