СТОЛІК м. Шуфлядка. Одсунь столика, мо туды положила нитки. Заверша Драг. СТОЛЭЦЬ, СТУЛЭЦЬ м. Гл. столка. В хаты столэцъ i табурэтка. Дружба Брэсц. Прынысы стулэць з кухні. Астрамечава Брэсц. СТОЛ Я ж. Столь. Простая столя, а хорошо в хаті. Харомск Стол. СТОНОВКІЙ прим. Непраточны. Вода там стоновка давно. Бастынь Лун. СТОНОГА ж. Макрыца. Я так боюся, як убачу стоногу. Корчыцы Кобр. Стоног мныго у кутковэ. Дзмітравічы Кам. СТОПНЯК, СТУПНЯК м. Кветканоснае сцябло. Стопнякы позрываты на цыбулі нызабудъ но. Матыкалы Брэсц. Ступнякэ на шчав'юху, на цыбулі. Радастава Драг. . СТОПЭЦЬ м. С лупок. Стопці в ганку тожэ диривлены. Ляхаўцы Малар. СТОРОНА ж. Застаронак. Вжэ поена сторона снопів. Гершоны Брэсц. Добрый господар, вжэ в его поена сторона сіна. Стаўкі Бяроз. СТОРЧАК м. Дрэва з абламанымі сукамі. Такая лоўка яблынка була, а зараз один сторчак остаўся. Судзілавічы Бяроз. СТОЯК м. Вушак. Стояк гэты заменілі, як хату перасыпалі. Дзераўная Бяроз. СТОЯН м. 1. Сухі колас у жыце. Жыто нечого нэ уродзілос, стояноу много. Шылін Бяроз. 2. Нязжаты колас. Стояны осталіс на полі. Шылін Бяроз. СТРАБЫНА, СТРАМЫНА, СТРАМЭНА, СТРОМЫНА ж. Лесвіца. Трэба поставит страбыну да стоптаты сіно на вышкі. Аўсямірава Стол. Биры страмыну i лізь на стовба. Карсынь Іван. Прынэслы страмыну i поставылі ei до стыни. Моталь Іван. Зробэ нову страмэну. Брашэвічы Драг. Добрэ, шчо коля хаты стояла стромына, то залізлы на стрыху, ни дали вітру скінуты у сю чырыпыцю. Какорыца Драг. СТРАМЁНКЫ, СТРАМЭНТЫ мн. Барвінак. Вжэ цвытуть страменкы. Лапацін Пін. Страмэнты ідуть на вэнкы. Там жа. СТРАПНЭК м. Зрэбнае палатно нізкага гатунку. Страпнэк — вуно нехорошэе полотно, ріткое. Сварынь Драг. СТРАХ м. Пудзіла. В городи страха поставили, коб
Дадатковыя словы
стўпняк, шчавюху
18 👁