Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ССМЩКАТЫ незак. Сцягваць. Пынькы ссмыкатЫмуть в громады. Вулька Сіманаўская Драг. ССЫПКА ж. Насыпка. Ссыпкі ў капераціў прывезлі. Востраў Ганц. СТАВ ж., СТАВЫ мн. Кроены. Батько зробыв става. Вавулічы Драг. Став — то вырстат старынный. В. Лес Драг. Мы ўчора почалі ткаці на ставах. Восаўцы Бяроз. СТАВОК м. Козлы. Роспылуйтэ дрова на ставку. Высокае Бяроз. СТАГОВКА ж. Бочка. Цэла стаговка гурків. Арэхава Малар. СТАЖКА, СТЭЖКА ж. Сцежка. Стажка мэнэ вэвэла до дорогэ. Арэхава Малар. По стэжцы ходыть мощь людэй. Павіцце Кобр. СТАМЛИЗА ж. Стамеска. Стамайза сорвалася i ляснула коло мэнэ. Цюхінічы Брэсц. Уддав сусід вчора стамайзу. Харсы Брэсц. СТАНІК ж. Ніжняя вопратка без рукавоў, якую носяць дзеці, жанчыны паверх кашулі. Вэльмэ узкый станік. Кустын Брэсц. Тэплого станіка пошыла малому. Адрыжын Іван. СТАНОК м. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. Поломавса станок в граблях. Трэба вбіті зуба в станок. Азарычы Пін. СТАНЦА ж. Станцыя. Пайду на станцу да поязда. Заполле Лях. СТАРОПОЛІЦА ж. Зямля, якая даўно апрацоўваецца. Старополіца — удобрэные поля, вечное, домашнее поле. Рубель Стол. Старополыца, шчо всігда сіецца. Лапацін Пін. СТАРОСТА м. Сват на вяселлі. На высіллі главный дружок, а старуста юго замістітель. Пажэжын Малар. СТАРШУН м. Старэйшы сын. Гэто твій старшун? Ляхавічы Драг. СТАРШЯК м. Тоўсты канец бервяна. За старшяка трэба двом браты, бо одын ны здужае. Сіманавічы Драг. СТАРЫК 1м. Старыца. У одном старыку воны наловылы много рыбы. Дастоева Іван. СТАРЫК II м. Поўня. Зарэ вжэ старык, трэ было пудрізаты косу, як молодык дув, росла б ліпш. Судзілавічы Бяроз. СТАРЭЦЬ м. Старац. Старщ раній ходылы, просылы. Сушытніца Малар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стамлйза, старшўн
17 👁
 ◀  / 297  ▶