Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
кі Бяроз. Одна смола, як корова отэліца, молозіва есці нэ будэш. Шылін Брэсц. СМОРЖОК м. Вузел. Крутая нитка в тэбэ, збыраюцца сморжкы, в'язаты ныдобрэ будэ. Спорава Бяроз. СМОРОДЗІНА, СМУРОДЫНА ж. Чорныя парэчкі. Под окном росце смородзіна. Бастынь Лун. В кажного чуловіка в нас e тыпэр смуродына. Пажэжын Maлар. СМОРОДНІК, СМУРОДНЫК м. Кусты чорных парэчак. Смородніку пойду в гуркі наламлю. Бастынь Лун. Коло сажалкі ростэ густый, смуроднык. Пажэжын Малар. СМУГ м. Смоўж. Смугув на грибах многа. Сіманавічы Драг. СМУГУН м. Дыван, тканы ў палосы. Смугун вісыт на стыні. Лукава Малар. СМУТНО прысл. Хмурна.Да дворы шось смутно, можэ дошч будэ. Цюхінічы Брэсц. СМУШКА ж. Снежка. Діты гуляли в смушкі. Смушкою туды попадэш? Моталь Іван. СМЫКАНЬІНА ж. Цяганне. Чы тобі бракуе смыканыны, нашо то.бі шчэ картоплі самой смыкаты. Судзілавічы Бяроз. СМЫКАТЫ незак. Цягнуць. Сіно до стожка смыкали кіньмы. Жоўкіна Пін. СМЫКАТЫСА, СМЫКАТЫСЯ незак. 1. Бадзяцца. Дэ ты смыкавса так? М. Вулька Пін. Вон смычэца недэ, а людзі его ждут. Шылін Бяроз. 2. Заставацца. Хорошэнько жни, коб колуссе за тобою ни смыкалося. Судзілавічы Бяроз. СМЫТЮХ, СНЭЦЮХ м. Жаваранак. У густый траві мы найшлы гниздо смытюха. Белін Драг. От снэцюх у жыці спэвае. Шылін Бяроз. СНЕГОВЁЦ, СНІГОВЭЦ м. Кароценькі гумовы боцік. Новыя снеговцы стоялі на лауци. Давыд-Гарадок Стол. Наложи сніговцы, бо мокро. Кустын Брэсц. СНІТЭЙ, СНЭТЭЙ м. Галаўня. Снітэй чорни, бы сажа, ростэ в жыти. Горталь Івац. У ечмені много ростэ снэтэю. Шылін Бяроз. СНОВАЛЫ мн. Прыстасаванне для снавання пражы. Понакладай сновали на жэрды. Папіна Драг. СНОВАЛЬНЫЦА, СНУВАЛЬНЫЦЯ ж. Тая, што снуе кросна. Вона сама ліпша сновальныца. Рухча Стол. Маты добра снувальниця, ei завшэ просили засновати
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вязаты, смугўн
14 👁
 ◀  / 297  ▶