Старонка 206
◀ / 297 ▶
Сушытніца Малар. 2. Невялікі кавалак чаго-н. Вона одрізала скібку сала. Дзятлавічы Лун. СКІГЛІЦІ, СКУГОЛІЦІ, СКУГОЛЫТЫ незак. Скуголіць, плакаць уголас. Шо ты скігліш под ухом? Шылін Бяроз. Скуголіт вечно бэз прычыны. Пясчанка Бяроз. Хватыть тобі скуголыты, вжэ надоіло слухаты. Рылавічы Іван. СКІНУТЫ зак. Заўчасна нарадзіць. Корова скінула тэля. Гершоны Брэсц. СКІРТА, СКЫРТА ж. Сцірта. Скірта поставляна коло дорогы. Матыкалы Брэсц. Як вона довга, то скырта, а кругла — то стожок. Макраны Малар. СКІРТОВАТЫ незак. Складваць у сцірту. У клуні жыто складають у сторону, на полы скіртують. Адрыжын Іван. СКЛАД м. Баразна. Пэрша борозна на полі, колы садять картоплы, то склад. Шэбрын Брэсц. Доробылы, осталося зровняты склада. Гершоны Брэсц. СКЛАДУЖЫНА ж. Пакосы, якія кладуцца адзін на другі. Складужына получаецца, гды ў одну і другу сторону косяць. Рубель Стол. СКЛЕП м. Магазін. Була в склепы, там е тюль. Сулічава Драг. У склеп прывызлы пэркаль. Туляцічы Іван. СКЛУМАЧЫТЫ зак. Скамячыць. Нашто склумачыла плацце? Сварынь Драг. СКЛЭБКА ж. Скобля. Склэбку гострый цэлы дзень. Бастынь Лун. СКЛЮНДРА м. і ж. 1. Скупы чалавек. У гэтыі склюндры і воды холодныі ны возьмэш, пошкодуе. Карсынь Іван. 2. Пляткар, пляткарка. Склюндры ны знаіш: з тобою говорыть, а одвэрніця, тыбэ обговорыть. Карсынь Іван. СКЛЮТ м. 1. Склюд. Трэба обтысаты, а в нас ныма склюта. Дастоева Іван. 2. перан. Худы, прыгорблены чалавек. І стаў жа такі, склют і ўсё, а харошы быў. Паланэчка Бар. СКМЭТЫТЫ зак. Скеміць, сцяміць. Всі ростіралысь, а той одразу скмэтыв, розмову пэрэвів у другі бік. Сварынь Драг. Пупав я в гэткое пулужэніе, алэ скмэтыв, шчо рубэтэ. Дзівін Кобр. СКОБЛЫТЫ незак. Чысціць. Трэба вжэ на вэчэру скоблыты картоплі. Пажэжын Малар. СКОВОРІДНЫК, СКОВОРОДНЫК м. 1. Праснак. Зарэ спеку сковорідныка. Велута Лун. Сковороднык сма-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 297 ▶