СВЫРШЧОК м. Цвыркун. Свыршчок вэрышчыть пуд лужком. Камянюкі Кам.
СВЫРЫНЭЦ м. Свіран. У нашому колхозі построілі нового свырынца. Міжлессе Бяроз.
СВЭРГУН м. Цвыркун. Свэргун за печчу знайшовса. Валішча Пін.
СВЭРДЕЛ, СВЭРДЭЛ м. Свярдзёл. Трэба было мэншого свэрдла узяць, а то валіку дзірку пракруціў. Рамель Стол. Куды ты подів свэрдэл? Кустын Брэсц.
СВЭРДЛЫК м. Цвыркун. Свэрдлык усю ныч ны давав спаты. Ляхаўцы Малар.
СЕВАР м. Сявец. Севар не голіцца, пока не засеецца, яка борода — такое поле. Рубель Стол.
СЕВБА, СЭВБА ж. 1. Сяўба. Севба почалася рано. Велле Стол. До Сэмэна рання сэвба, а кулэ вжэ посля Сэмэна, то пізня, остатня сэвба. Сварынь Драг. 2. Засеянае поле. Як зоралі, то роля, як посеють, то севба. Велле Стол.
СЕДАЛО н. 1. Месца, дзе начуюць куры. Вжэ куры сілы на седало. Кустын Брэсц. 2. Месца, дзе часта бывае чалавек. Знов на свое седало пошов. Коланск Івац.
СЕДАЧКА ж. Лаўка. Дзіця седзела на седачцы. Дварэц Лун.
СЕДМУХА ж. Сёмуха. Нядзеля такая седмуха. Гошчава Івац. Пэрэд тройцою жывэ седмуха. Макраны Малар.
СЕКАР м. Сякач. Посекці бульбу секарэм трэба. Бастынь Лун.
СЕЛЕХТАЦІ незак. Казытаць. Кінь селехтаці, бо боюся, колі селехтаці почынаюць. Дзятлавічы Лун.
СЕЛЬНІК, СЭЛЬНІК, СІДНЫК, СІМНЫК м. Сяннік. Ці ты будзеш сёго літа ткаць сельнікі? Бортнавічы Пруж. Помыла новыго сельніка, трэба сходзіці до скірды і прынесці соломы. Казлы Пруж. Бацько поехаў до скірды, коб напхаці сэльніка соломою. Панасавічы Бяроз. Сімнык со свіжыю соломыю вылыкі. Вулька Дастоеўская Іван.
СЕМЕНІК м. Кветканоснае сцябло. У цыбулі е малые і велікіе семенікі. Дзятлавічы Лун.
СЕРА, СІРА ж. Малодзіва. Млінцэ з серы бы гужэвые, не пухкіе, бы цубкіе. Рубель Стол. Озьмем выдоімо, сіру на пытэльню, спічэм і імо. Посля тёлу тры дні доімо сіру. Спорава Бяроз.
СЕРВІТУТ, СІВЕРТУТ м. устар. Зямля агульнага
87 👁