Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
CBIEPKA ж. Вавёрка. У нас жыла блізко свіёрка. Гарадзішча Лях. СВІЖЫНА ж. Свежына. У мынэ тыпэр свішына. Адрыжын Іван. Як заб'еш кабана, будэ свіжына. Спорава Бяроз. СВІНАЧКА ж. Тая, што пасе свіней. Свіначка жане свіні недалёко. Падкраічы Бяроз. CBIHI, СВЬІНЫ мн. Грузды. Хадземо по свіні на Галоёву гору. Чахец Пруж. Свыны ростуть на горі. Ляхавічы Драг. СВІСТЕЛ м. Жалейка. Добрэ вмію граты на свістёлу. Корчыцы Кобр. CBIPOHOK, СВЫРОНОК м. Свіран. Занэсы жыто в свіронок i высып в засык. Хмелева Жабін. Цілый свыронок жыта було. Падбела Кам. СВІРЫПКА ж. Свірэпа. Свірыпку свыны ідять добрэ. Шэбрын Брэсц. СВІСЦЬ ж. Жончына сястра. Муя дучка жывэ в городзі, там свісць мае хату. Сварынь Драг. CBITHO, СВЬІТНО н. Світка. Світно по пяты наложыла дзіцяці, бо холодно. Дзятлавічы Лун. Наложы свытно, бо змэрзнэш. Ботава Пін. СВІЧКІ мн. Перыяд ад каляд да вадохрышча. На свічкі у нас ны пралы. Ляхаўцы Малар. СВОДЫТЫ незак. Збіраць разасланы лён. Отстав лён, вжэ вылыжев, трэба сводыты. Олтуш Малар. Трэба лён, конопэлькы сводыты, бо вжэ влэжаны. Ляхавічы Драг. СВОЛОК м. Бервяно, якое кладзецца на coxi. Д авай, сынку, сволок положымо на соху. Талмачова Стол. СВЫДЕР, СВЫДЭР, СВЭДЭР, СВЭТЭР м. Світэр. Мама купыла свыдёра. Козішча Кобр. Свыдэр такый ловкый. Матыкалы Брэсц. У магазін прывызлы хорошы свэдры. Высокае Бяроз. Свэтэр хоть був i зробляный ныкрасіво, но затое був тэплый. Яечкавічы Іван. СВЫНКА, СВЭНКА ж. Частка дымахода паміж вусцем печы i комінам. Дым ідэ у свынку, яка на горы соедыняецця с комыном. Макраны Малар. Свэнка була побілёна. Харсы Брэсц. СВЫНЯЧЫ прым. Свіны. А свынячэ мясо у нас ны выходыть. Шэбрын Брэсц. СВЫРБЯЧКА ж. 1. Сверб. На тэбэ свырбячка напала, шо нэ сэдыш на одным місцы? Кустын Брэсц. 2. Кароста. Вона захворіла на свырбячку. Ялач Драг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забеш
14 👁
 ◀  / 297  ▶