раўля. Колы до пугы прывязано сало, то воду лёгчэй доставаты. Падкраічы Бяроз.
САМІКАВАЦЦА незак. Раіцца. Маладым завсёды трэба самікавацца са старымі. Юндзілы Пруж.
САМОДІЛОК м. Драўляная барана. Самоділком бороновалі давно. Харомск Стол.
САМОДІЛКОВЫЙ прым. Самаробны. Кэдысь всэ було самоділковэ: як ножі, ложкы, так крэсла, столы. Допіро, кажуть, знов за ім на базары гоняюцца. А тут дід зробыв і скрыпку самоділкову. Барычэвічы Пін.
САМОЛУК м. Вобад, што агінае барану з трох бакоў. Самолук вжэ стары, его выгнув колысь шчэ батьков дід. Рубель Стол.
САМОПУСТ, САМОПУСТЬ прысл. Без догляду, самастойна. Не, так і выросла вона самопуст. Корчыцы Кобр. А чыя то скотына ходыть самопусть? Сіманавічы Драг.
САМОСІВ, САМОСІЙ м. Мак, які сам сеецца. Ой, якы то мак, то самосів. Гершоны Брэсц. Самосій зыйшов вэльмы густо. Макраны Малар.
САМОСЕЙКІ мн. Кураняты, якія вывеліся самасадам. У крапіве кура выседзела самосейкі, вжэ осень, чы поростуць? Дзятлавічы Лун.
САМОТУЖ прысл. Поцягам. Мацыклета самотуж вызлэ до хатэ. Сварынь Драг.
САМОТУЖКІ, САМОТЯЖКІ мн. Невялікія ручныя санкі. Провезі на самотужках крыху. В. Малешава Стол. Дід зробыв для мэнэ самотужкі. Ляхаўцы Малар. Едзь з самотяжкамі в ліс і прывэзі дрова. Церабяжоў Стол.
САМОХОД м. Машына. Йды, бо зары самоход пуйдэ. Бухавічы Кобр. По селу самоход новы пойшов. Дзятлавічы Лун. Ее сын работае на самоходзі. Белавуша Стол. Наш колхоз получыў новы самоход. Рамель Стол. Самоход іхав, аж за ім пыляка курыла. Арэхава Малар.
САМЫЦЯ ж. Самка. Самыця малых народыла. Гершоны Брэсц.
САНДАЛ м. Сандаля. Сандал зашпілі, а то хварсіш сандаламы, а не бачыш росшпіляного. Белавуша Стол. Дзеці ходзяць у школу ў сандалах. Заліпенне Лях.
САНКІ мн. Сківіцы. Глядзі санкі скрывіш, так позяхаеш. Дзятлавічы Лун.
САННЫК м. Колькасць сена, саломы, што змяшчаецца на санках. Шчэ санныка два сіна прывызтэ трэба. Сварынь Драг.
95 👁