РОСПОРКЫ мн. Частка кроснаў. У кроснах поломались роспоркы і ны можна ткаты. Ляхаўцы Малар.
РОСПРОСТАТЫСЯ зак. Вызваліцца ад чаго-н., разлучыцца з кім-н. Абы я з тобою роспростайся, то шчэ поживу. Падышча Іван.
РОСПУГА ж. Баразна паміж градамі. Зробы роспугі глубжы, шоб вуда ны стояла. Гершоны Брэсц.
РОСТРЫБУШЫТЫ зак. Раскідаць. Вітёр рострибушыв всёго стожка. Семяховічы Пін.
РОШЧА ж. Рост (раслін). Картопля ны мае рошчы, так і сыдыть на місцы. Гершоны Брэсц.
РОШЧЫНА, РОШЧЫНА ж. 1. Рэдкае заквашанае цеста, якое потым замешваецца. З рошчыны пэклі огладкі. Здзітава І Бяроз. Рошчына — то, шчо хлеб рошчыняем, і на водку рошчына, кісель вараць з рошчыны. Рубель Стол. 2. Від стравы, кулага. Наварымо рошчыны і імо с хлібом. Спорава Бяроз.
РОШЧЫНЯТЫ незак. Паставіць цеста на заквасцы ці на дражджах. Кісіль варать з овса, таксамо рошчыняють. Арэхава Малар.
РУБЭЛЬ м. Прылада для ўціскання сена ці саломы на возе або машыне. Шчоб більш накласты сіна на санкы, быруть на вырху колысныка кладуть рубля і прывязвають выровкамы. Семяховічы Пін. Згубыв рубля і нэ довызу сіно на пляц. Гальцы Стол.
РУДА ж. Красільнае рэчыва, што змяшчаецца ў ільняным палатне, выводзіцца з палатна вымочваннем і адбельваннем. Полотно белім, шчоб з ёго руда вышла. Здзітава І Бяроз.
РУДЛЯ ж. Узаранае поле. По рудлі іты тяшко. Гершоны Брэсц.
РУДЫЙ прым. Нябелены. Рудое полотно, рудый настылнык. Сулічава Драг. Гэты ручныкы трэба одбылыты, бо воны шчэ рудыі. Падышча Іван.
РУЗОРА ж. Разора. Вуда стікае в рузору. Ялач Драг.
РУКАВАТЬ ж. Мяшок у выглядзе клінка для прыгатавання сыру. Молоко откенуты у рукавать на сэр. Арэхава Малар.
РУЛІ мн. Страва, прыгатаваная з кусочкаў хлеба, пакрышаных у салёную або салодкую ваду. Діты ілы рулі. Альманы Стол.
РУМЯНОК, РУМНЁНОК м. Рамонак. Румянок мы збыраем і сушым на лікарство. Макраны Малар. Румненком мыють голову. Ляхаўцы Малар.
93 👁