РОСПОРКЬІ мн. Частка кроснаў. У кроснах поломались роспоркы i ни ложна ткаты. Ляхаўцы Малар. РОСПРОСТАТЫСЯ зак. Вызваліцца ад чаго-н., разлучыцца з кім-н. Аби я з тобою роспростаўся, то шчэ поживу. Падышча Іван. РОСПУГА ж. Баразна паміж градамі. Зроби роспугі глубжы, шоб вуда ни стояла. Гершоны Брэсц. РОСТРЫБУШЫТЫ зак. Раскідаць. Вітёр рострибушыв всёго стожка. Семяховічы Пін. РОШЧА ж. Рост (раслін). Кпртопля ни мае рошчи, так i сыдыть на місцы. Гершоны Брэсц. РОШЧЫНА, РОШЧЫНА ж. 1. Рэдкае заквашанае цеста, якое потым замешваецца. 3 рдшчини пэклі огладкі. Здзітава I Бяроз. Рошчьша — то, шчо хлеб рошчыняем, i на водку рошчьша, кісель вараць з рошчины. Рубель Стол. 2. Від стравы, кулага. Наварило рошчины i імо с хлібом. Спорава Бяроз. РОШЧЫНЯТЫ незак. Паставіць цеста на заквасцы ці на дражджрх. Кісіль варать з овса, таксамо рошчиняють. Арэхава Малар. РУБЭЛЬ м. Прылада для ўціскання сена ці саломы на возе або машыне. Шчоб більш накласты сіна на санки, быруть на вырху колысныка кладуть рубля i прывязвають выровкамы. Семяховічы Пін. 3губив рубля i нэ довызу сіно на пляц. Гальцы Стол. РУДА ж. Красілцнае рэчыва, што змяшчаецца ў ільняным палатне, выводзіцца з палатна вымочваннем i адбельваннем. Полотно белім, шчоб з его руда вышла. Здзітава I Бяроз. РУДЛЯ ж. Узаранае поле. По рудлі іты тяшко. Гершоны Брэсц. РУДЫЙ прим. Нябелены. Рудое полотно, рудый настылнык. Сулічава Драг. Гэти ручники трэба одбылыты, бо вони шчэ рудыі. Падышча Іван. РУЗОРА ж. Разора. Вуда стікае в рузору. Ялач Драг. РУКАВАТЬ ж. Мяшок у выглядзе клінка для прыгатавання сыру. Молоко откенуты у рукавать на сэр. Арэхава Малар. РУЛІ мн. Страва, прыгатаваная з кусочкаў хлеба, пакрышаных у салёную або салодкую ваду. Діты ілы рулі. Альманы Стол. РУМЯНОК, РУМНЁНОК м. Рамонак. Румянок ми збираем i сушим на лікарство. Макраны Малар. Румненком мыють голову. Ляхаўцы Малар
Дадатковыя словы
рошчйны
18 👁