Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ПРОШЫВКА ж. Toe ж. Г эта прошывка робыла настілнык шыршым. Ляхавічы Драг. ПРУЖЫНЫВКА ж. Конны культыватар. Позыч в сусіда пружынывку. Камянюкі Кам. ПРУЗАК м. Раменьчык. Іван вырызав с шкуры прузака. Вулька Дастоеўская Іван. ПРУЦІК м. Пруток для вязания. Пруцікі зусім тупые. Тартакі Бар. ПРЫБОР м. Ткацкая прылада. Ны погубы прыбора до вырстата. Папіна Драг. ПРБІВНН м. Сенцы. Вон ціхенько увойшоу у прывен. Угляны Бяроз. ГІРЫВЗЫ, ПРЭВЗЭ мн. Галіны, якія кладуць зверху на стог. Стужок звэрху скрыплеіцця прывзамы. Ляхаўцы Малар. Шоб вітэр нэ роздув сіно, наварх положэмо прэвзэ. Перавысь Малар. ПРЫГАРКА ж. 1. Падгарэлая ежа. У хаце прыгаркаю пахнэ. Магілёўцы Пруж. 2. Плёнка на параным малацэ. Прыгарка робіцца, як кыпятыш молоко. Спорава Бяроз. ПРЫДАНКІ мн. Удзельнікі вяселля, якія дапамагаюць перавезці пасаг маладой у дом маладога. Прыіхалы прыданкі. Агова Іван. ПРЫДАТОК м. Дабавачны ўчастак зямлі да асноўнага надзела. Сусід получыв прыдатка. Гершоны Брэсц. ПГуБІДІРОК м. Кусок поля, узнятай цаліны, што прылягае да вялікага масіву поля. Вжэ згорав свуй прыдірок. Вулька Сіманаўская Драг. ПРЫЗБІЛЫТЫ зак. Прываражыць. Ты хотіла мынэ прызылыты. Падышча Іван. Прызылыты хлопця до сыбэ тяжко. Сулічава Драг. ПРЫЗІРАДЛО, ПРЫЗЫРАДЛО н. Люстра. Чаго ты ўсё тырчыш у прызірадле? Навасады Бар. Купылы шкапа з прызырадлом. Смольнікі Іван. ПРЫКЛУНОК м. Павець (для дроў). Прыклунок збоку хлыва. Сулічава Драг. ПРЫКОРКНУТЫ зак. Задрамаць. Очы зліпаюцця. Прыкоркну на мінутку. Плоска Брэсц. ПРЫМАТКОБОЖЫТБІСБ зак. экспр. Прымасціцца. Роман прыматкобожывся на лаўцы коло выдра. Падышча Іван. ГІРЫМЕН, ПРЬІМЕНЬ м. 1. Гл. прывен. Зайшоў у прымен, намацаў дзверы ў хату. Квасевічы Івац. У прымні было цёмно. Коланск Івац. У прымне стаяў яго ровар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пг^бідірок, прыклўнок, прыкоркнўты, прўцік
20 👁
 ◀  / 297  ▶