ПРАВЫТЫ незак. Расказваць. Баба часто правыла внукам казкі. Клейнікі Брэсц.
ПРАГУМЕНОК м. Месца на дварэ, дзе пабудаваны хлеў. Наш прагуменок маленькі. Цераблічы Стол.
ПРАДІЛЬ м. Прабор. Зачысався на праділь. Ялач Драг.
ПРАЖЕЛО, ПРАЖЭЛО н. Растоплены тлушч. Кубасу мі залываемо пражелом. Гаравіца Драг. Матэ налыла пражэла в бульбу. Радастава Драг.
ПРАЖКА ж. Спражка. Вэльмэ хурошы пражкы пукрашаны жовтую краскую, як зулутэі. Бабічы Кам.
ПРАЛЫСІЦЬ зак. Крыху прамыць. От памыла, пралысіла крыху. Востраў Ганц.
ПРАМУЗА ж. Падпечак. У прамузе ляжаць стальнякі. Шэйпічы Пруж.
ПРАНІК, ПРАНЫК м. 1. Верхняя качалка. Пранікам была добра выкачана бялізна. Гута Ганц. 2. Пранік. Б'еш, б'еш праніком полотно, дай крохы выб'еш, а посля выполошчу. Ладараж Пін.
ПРАРЫЗІНКІ мн. Гумовыя тапачкі. Купіла я прарызінкі, каб займацца фіскультурай. Мыслабаж Лях.
ПРАС м. Электрычная плітка. Пастаў воду на прас і падагрэй. Гута Лях.
ПРАСЛО н. Прас. Праслом разы два потягны. Глінка Стол. Я купіла прасло. Рубель Стол.
ПРАСЛО н. 1. Частка агароджы ад слупка да слупка. У плоці не хватае прасла. Азярніца Лун. 2. Плот з неабчасанага колля. Вашэ прасло трэба ужэ строіць. Цераблічы Стол. 3. Жэрдка, якой закладаюць праход у агароджы. Гляды, бо прасло зломаецца. Корчыцы Кобр.
ПРАСНА ж. Тое ж, што прасло 2. Высока прасна, што і хаты не відно. Любань Лун.
ПРАСНАК, ПРЫСНЕК м. Праснак. Маці напякла смачных праснакоў. Баравікі Лун. В квасу прыснек розмнякнэ, на ім хліб рошчынять. Арэхава Малар.
ПРАТВА ж. Старое рэчышча. Наша пратва заросла травою. Заверша Драг.
ПРАТЫ, ПРАЦЬ незак. Мыць бялізну. Пойду я ўжэ праты. Ботава Пін. Пойду на рэку праць. Дрэбск Лун.
ПРАЦ м. Гл. прасло. Я гладіла біллё працом. Пелішча Кам.
ПРАЧ м. 1. Спецыяльная прылада з ручкай, зробленая з дрэва для аббівання льну. Прачом бэлэ лён. Імя-
86 👁