Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ПРАВЫТЫ незак. Расказваць. Баба часто правила внукам казкі. Клейнікі Брэсц. ПРАГУМЁНОК м. Месца на дварэ, дзе пабудаваны хлеў. Наш прагуменок маленькі. Цераблічы Стол. ПРАДІЛЬ м. Прабор. Зачысався на праділь. Ялач Драг. ПРАЖЁЛО, ПРАЖЭЛО н. Растоплены тлушч. Кубасу мі заливаемо пражелом. Гаравіца Драг. Матэ налила пражэла в бульбу. Радастава Драг. ПРАЖКА ж. Спражка. Вэльмэ хурошы пражкы пукрашаны жовтую краскую, як зулутэі. Бабічы Кам. ПРАЛЬІСІЦЬ зак. Крыху прамыць. От памыла, npaлысіла крыху. Востраў Ганц. ПРАМУЗА ж. Падпечак. У прамузе ляжаць стальнякі. Шэйпічы Пруж. ПРАНІК, ПРАНЫК m. 1. Верхняя качалка. Пранікам била добра выкачана бялізна. Гута Ганц. 2. Пранік. Б'еш, б'еш праніком полотно, дай крохи выб'еш, а посля виполошчу. Ладараж Пін. ПРАРЫЗІНКІ мы. Гумовыя тапачкі. Купіла я прарызінкі, каб займацца фіскультурай. Мыслабаж Лях. ПРАС м. Электрычная плітка. Пастау воду на прас i падагрэй. Гута Лях. ПРАСЛО I н. Прас. Праслом рази два потягны. Глінка Стол. Я купіла прасло. Рубель Стол. ПРАСЛО II н. 1. Частка агароджы ад слупка да слупка. У плоці не хватае прасла. Азярніца Лун. 2. Плот з неабчасанага колля. Вашэ прасло трэба ужэ строіць. Цераблічы Стол. 3. Жэрдка, якой закладаюць праход у агароджы. Гляди, бо прасло зломаецца. Корчыцы Кобр. ПРАСНА ж. Тое ж, што п р а с л о II 2. Высока прасна, што i хаты не віднд.ў Любань Лун. ПРАСНАК, ПРЫСНЁК м. Праснак. Маці напякла смачных праснакоў. Баравікі Лун. В квасу прыснек розмнякнэ4 на ім хліб рошчынять. Арэхава Малар. ПРАТВА ж. Старое рэчышча. Наша пратва заросла травою. Завершу Драг. ПРАТЫ, ПРАЦЬ незак. Мыць бялізну. Пойду я ужэ праты. Ботава Пін. Пойду на ржу праць. Дрэбск Лун. ПРАЦ м. Гл. прасло I. Я гладіла біллё працом. Пелішча Кам. ПРАЧ I м. 1. Спецыяльная прылада з ручкай, зробленая з дрэва для аббівання льну. Прачом бэлэ лён. 1мя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш, выбеш, прамўза
20 👁
 ◀  / 297  ▶